21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Служба днi i ночы

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

12 лiпеня спаўняецца 40 гадоў, як у сiстэме МУС Беларусi была афiцыйна створана аператыўна-дзяжурная служба.

Супрацоўнiкi гэтага мiлiцэйскага падраздзялення круглыя суткi знаходзяцца на прамой сувязi з насельнiцтвам. Iх нумар тэлефона — 02 — ведае кожны. Як паведамiў начальнiк аператыўна-дзяжурнай службы сталiчнага ГУУС Аляксандр Iоскiн, у Мiнску за суткi па тэлефоне 02 мiлiцыя атрымлiвае каля 3,5 тысячы званкоў, з якiх толькi прыкладна чвэрць — паведамленнi аб злачынствах i правапарушэннях. Астатнiя званкi змяшчаюць або лжывыя звесткi, або просьбы грамадзян даць нейкую даведку. Напрыклад, нярэдка мiлiцыянераў просяць патлумачыць асобныя палажэннi мытнага заканадаўства цi звяртаюцца са скаргамi на работнiкаў камунальных службаў. У прыватнасцi, бываюць выпадкi, калi людзi сядзяць па некалькi гадзiн у сапсаваным лiфце i, не дачакаўшыся дапамогi, тэлефануюць па 02 з просьбай вызвалiць iх з «палону». Паводле слоў Аляксандра Iоскiна, мiлiцыя ахвотна дапамагае вырашаць падобныя праблемы, хоць гэта не ў кампетэнцыi вартавых правапарадку i сваiх спраў у мiлiцыянераў таксама вельмi шмат. За паўгода ў дзяжурную часць сталiчнага ГУУС паступiла больш за 156 тысяч паведамленняў аб злачынствах i правапарушэннях. Праўда, не заўсёды падобная iнфармацыя пацвярджаецца. А ёсць выпадкi, калi «жартаўнiкi» наўмысна ўводзяць у зман мiлiцыю. За паўгода, напрыклад, у Мiнску было зафiксавана 29 выпадкаў «тэлефоннага тэрарызму». 15 «мiнёраў» ужо ўдалося выявiць. З iх сямёра аказалiся школьнiкамi. Вядома ж, на iнфармацыю такiх «сiгнальшчыкаў» супрацоўнiкi дзяжурнай часцi не звяртаюць увагi. А вось да сур’ёзных паведамленняў адносяцца вельмi ўважлiва i пры неабходнасцi аператыўна прымаюць меры для раскрыцця злачынстваў цi спынення правапарушэнняў. Увогуле, як адзначыў Аляксандр Iоскiн, ад прафесiяналiзму супрацоўнiка дзяжурнай службы на 50 працэнтаў залежыць, цi будзе раскрыта злачынства «па гарачых слядах».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 лiпеня спаўняецца 40 гадоў, як у сiстэме МУС Беларусi была афiцыйна створана аператыўна-дзяжурная служба
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика