21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Свайго «Поля цудаў» у Беларусi не будзе...

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Тэлесеткi

Але ў новым тэлесезоне гледачоў чакае шэраг сюрпрызаў

Белтэлерадыёкампанiя афiцыйна закрыла тэлесезон 2005—2006 i падвяла яго вынiкi. Iх старшыня БТРК Аляксандр Зiмоўскi ацанiў як станоўчыя, адзначыўшы, што адбываецца вяртанне iнтарэсаў гледача на БТ-1 i «ЛАД».

Сапраўды, сёлета як нiколi мала незадаволеных зместам праграм Першага нацыянальнага тэлеканала. Прайшоў шэраг кiнапрэм’ер сусветнага маштабу — добра, паказалi серыялы без рэкламы — цудоўна, забяспечылi прамыя трансляцыi Алiмпiйскiх гульняў у Турыне i чэмпiянатаў свету па хакею i футболу — увогуле выдатна! А яшчэ ўлiчыце такiя ўласныя вялiкiя праекты, як «Плошча Перамогi-2006», трансляцыя культурных падзей («Еўрабачанне», «Мiс Беларусь»; нарэшце, «Славянскi базар у Вiцебску»)... Словам, як сведчаць сацыялагiчныя апытаннi, праведзеныя спецыялiстамi БТРК i незалежнымi даследчыкамi, рэйтынгавы прырост iдзе павольна, але ўпэўнена. Пытанне толькi ў тым, як утрымаць аўдыторыю ля тэлеэкранаў i надалей.

У блiжэйшы час, напрыклад, БТ пачне транслiраваць чэмпiянат свету па аўтагонках у класе «Формула-1» (з 15 лiпеня), а аматарам серыялаў прапануе прэм’еру новай экранiзацыi рамана Iльфа i Пятрова «Залатое цяля» (з 17 лiпеня). Больш нiчога «гэткага», паводле слоў Аляксандра Зiмоўскага, не плануецца: «Як прымусiць чалавека глядзець тэлевiзар, калi чалавек хоча ў адпачынак? Нам будзе дастаткова, калi ён у гэты час паглядзiць хоць бы навiны».

А вось у вераснi пачнецца новы сезон, якi, зразумела, не абыдзецца без сюрпрызаў. I хоць большая частка з iх пакуль не раскрываецца — канкурэнты не спяць, — пра некаторыя можна сказаць ужо зараз.

Так, на «ЛАДзе», хутчэй за ўсё, з’явiцца новы генеральны прадзюсар. Прапанову ўзначалiць тэлеканал атрымаў Сяргей Кухто — i пагадзiўся.

У iнфармацыйным вяшчаннi стрыжнявым праектам стане «Панарама», астатнiя ж праграмы дапоўняць карцiну. У прыватнасцi, запланаваны новы тэлепраект, прысвечаны здароўю — своеасаблiвы «праваднiк па чалавечаму целу».

Вопыт сумеснай з «Беларусьфiльмам» вытворчасцi тэлесерыялаў (фiльм «Тры талеры»), хутчэй за ўсё, не паўторыцца — па фiнансавых меркаваннях. «Мы паспрабуем самi зрабiць серыял на ваенна-патрыятычную тэматыку, можна сказаць, невялiкi, на 4—5 серый, баявiк», — расказаў старшыня БТРК.

Колькасць спартыўных трансляцый калi i зменiцца, толькi ў бок павелiчэння. А вось з забаўляльнымi праектамi сiтуацыя iншая: свайго «Поля цудаў» цi iншых аналагаў расiйскiх праграм у нас так i не будзе. «Мы можам скапiраваць нейкi праект, але ж вы першыя разнесяце мяне i маiх калег на шматкi ў сваiх артыкулах», — пракаментаваў гэту палiтыку Аляксандр Зiмоўскi. Так што гульнявыя шоу пакуль што абмяжуюцца рознымi «Лато».

Што датычыцца расiйскага канала НТБ, якi з 4 лiпеня часткова замяшчаецца беларускай тэлепрадукцыяй, то, паводле слоў старшынi Белтэлерадыёкампанii, яго праграма iстотна не зменiцца. «Мы выключаем з беларускага эфiру толькi той прадукт, на якi не маем лiцэнзiйных пагадненняў цi якi кiраўнiцтва НТБ лiчыць эксклюзiвам. Навiны, скажам, эксклюзiвам не лiчацца — мы iх не замяшчаем», — адзначыў Аляксандр Зiмоўскi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але ў новым тэлесезоне гледачоў чакае шэраг сюрпрызаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика