Маёмасць прыносiць даход
Iгар ГРЫШЫН
За першую палову гэтага года ў рэспублiканскi бюджэт паступiлi даходы ад выкарыстання i рэалiзацыi дзяржмаёмасцi ў памеры 286 млрд рублёў, паведамiлi ў Мiнэканомiкi краiны.
Як падкрэслiваюць у мiнiстэрстве, гадавое заданне па паступленню ў бюджэт сродкаў ад выкарыстання дзяржаўнай маёмасцi выканана на 59 працэнтаў. Паступленнi сродкаў у бюджэт ад рэалiзацыi дзяржмаёмасцi склалi 3,1 млрд рублёў пры гадавым заданнi 1,2 млрд рублёў. У параўнаннi з аналагiчным леташнiм перыядам паступленнi ў бюджэт ад выкарыстання i рэалiзацыi дзяржмаёмасцi ў гэтым годзе павялiчылiся на 43,9 працэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За першую палову гэтага года ў рэспублiканскi бюджэт паступiлi даходы ад выкарыстання i рэалiзацыi дзяржмаёмасцi ў памеры 286 млрд рублёў
|
|