Дзе купацца — трэба ведаць...
Ганна ЛЕБЕДЗЕВА, «Мiнск—Навiны»
У апошнiя два гады ў спiс неспрыяльных трапiлi азёры Камсамольскае i Вяча, вадасховiшчы Стайкi i Цнянскае, вадаём Лошыца. Гэтыя вадаёмы засяляе вялiкая колькасць вадаплаўных птушак, якiя з’яўляюцца разносчыкамi цэркарыёзу — захворвання, вядомага больш як сверб купальшчыка. Штогод летам у лячэбныя ўстановы звяртаюцца ад 200 до 600 чалавек са скрагамi на чырвоныя пухiры на целе, якiя з’явiлiся пасля купання i свярбяць. Як расказала карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» энтамолаг цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Першамайскага раёна Наталля Люцко, найбольш неспрыяльны ў гэтых адносiнах нарачанскi рэгiён. Там штогод летам па меддапамогу звяртаецца найбольшая колькасць купальшчыкаў. Усяго патэнцыяльна небяспечнымi прызнаны больш за 200 вадаёмаў Беларусi, з iх 114 у Брэсцкай вобласцi, 19 — у Гродзенскай, 62 — у Магiлёўскай, 30 — у Мiнскай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнiя два гады ў спiс неспрыяльных трапiлi азёры Камсамольскае i Вяча, вадасховiшчы Стайкi i Цнянскае, вадаём Лошыца |
|