Тры праблемы прыватнага сектара
Святлана ФРАЛЯНКОВА, «Мiнск—Навiны»
Сёння ў сталiцы налiчваецца 150 кiнутых прыватных дамоў. Iх уладальнiкi або памёрлi, або з’ехалi, пакiнуўшы падвор’е на волю лёсу. Такiя хацiнкi сталi сапраўдным галаўным болем для работнiкаў гарадской камунальнай службы.
Яшчэ адна праблема, паводле слоў начальнiка Галоўнага вытворчага ўпраўлення жыллёвай гаспадаркi Мiнгарвыканкама Барыса Васiльева, — нелегальныя станцыi тэхнiчнага абслугоўвання, якiя хаваюцца за варотамi прыватнага падворка. Справа ў тым, што скласцi пратакол за нямэтавае выкарыстанне зямлi могуць толькi землеўпарадчыкi, у правяраючай жа групы, якая складаецца са спецыялiстаў санслужбы, МНС, iнжынера ЖРЭА, участковага, такога права няма. Не засталася ўбаку i «смеццевая» тэма. Па вынiках апытання, праведзенага сярод жыхароў прыватнага сектара, прыкладна трэць рэспандэнтаў лiчаць, што вывозiць бытавыя адходы трэба часцей. Сёння смецце вывозiцца 2—4 разы ў тыдзень. З заўвагамi мiнчан згодны i гарадскiя камунальшчыкi. «Колькасць маршрутаў неабходна павялiчваць, — падкрэслiў Барыс Васiльеў, — мы абмеркавалi гэту праблему з кiраўнiцтвам «Спецкамунаўтатранса» i, у прынцыпе, задача вырашальная». Дарэчы, за год з прыватнага сектара вывозiцца 152 тысячы кубiчных метраў смецця, гэта каля пяцi працэнтаў ад усяго аб’ёму бытавых адходаў горада.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў сталiцы налiчваецца 150 кiнутых прыватных дамоў |
|