Прад’явіце білет!
Магда КРАПАК, «Мiнск—Навiны»
Кантрольная служба прадпрыемства «Мiнсктранс» сумесна з транспартнай iнспекцыяй Мiнiстэрства транспарту Беларусi праводзяць акцыю «Праязны бiлет». Адна з галоўных яе мэтаў — выключэнне безбiлетнага праезду i правозу пасажыраў не толькi ў камунальным грамадскiм транспарце, але i ў маршрутных таксi. У мiкрааўтобусах цяпер штрафуюць не толькi вадзiцеляў, якiя не выдаюць праязныя дакументы, але i пасажыраў, што не маюць на руках бiлетаў. Як паведамiў карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» дырэктар фiлiяла «Агенцтва унiтарнага прадпрыемства «Мiнсктранс» Юрый Фёдараў, за няпоўны месяц праверана 115 маршрутак, якiя належаць iндывiдуальным прадпрымальнiкам, 86 — юрыдычным асобам, i амаль 64 тысячы транспартных сродкаў (аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў) камунальнага грамадскага транспарту. За безбiлетны праезд 747 пасажырам выпiсаны штрафы амаль на 11 мiльёнаў 580 тысяч рублёў. На месцы аплацiлi штраф крыху больш за 3200 безбiлетнiкаў, з iх толькi 16 — у маршрутках недзяржаўнай формы ўласнасцi. Паводле слоў Юрыя Фёдарава, падобная практыка будзе ажыццяўляцца да таго часу, пакуль усе вадзiцелi не стануць выдаваць бiлеты, а пасажыры — браць iх.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кантрольная служба прадпрыемства «Мiнсктранс» сумесна з транспартнай iнспекцыяй Мiнiстэрства транспарту Беларусi праводзяць акцыю «Праязны бiлет»
|
|