Запас палiва ў гаспадарках павiнен складаць 8—10 дзён
Лiлiя КРАПIВIНА, БЕЛТА
Аб гэтым было заяўлена на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, дзе абмяркоўвалася гатоўнасць сельгасарганiзацый да ўборачнай кампанii.
У цэлым на правядзенне ўборкi спатрэбiцца 205,7 тыс.т нафтапрадуктаў. На iх закупку павiнна быць затрачана Br332,2 млрд, цяпер дэфiцыт сродкаў на гэтыя мэты складае Br101,3 млрд. Прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi заклiкаў кiраўнiкоў Мiнсельгасхарча, аблвыканкамаў не чакаць дапамогi ад дзяржавы, а самiм браць грошы у банках i крэдытаваць закупкi палiва. Ён таксама запатрабаваў ад гаспадарак строгай справаздачнасцi па выкарыстанню палiва для сельгастэхнiкi. Прэм’ер-мiнiстр падкрэслiў актуальнасць яшчэ адной тэмы — нарыхтоўкi кармоў. Ва ўмовах моцнай гарачынi неабходна максiмальна выкарыстоўваць траву ў поймах рэк i на непрыдатных землях.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым было заяўлена на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў
|
|