21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Склеп для жыхара шматпавярхоўкi

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Не сакрэт, што многiя з гараджан, маючы выбар, наўрад цi пагадзiлiся б жыць на першым паверсе шматкватэрнага жылога дома. Канешне, калi для такога кроку адсутнiчаюць спецыфiчныя перадумовы кшталту наяўнасцi ў сям’i састарэлага чалавека цi iнвалiда-калясачнiка. I гэта пры тым, што, напрыклад, пры будаўнiцтве такiя кватэры каштуюць менш, iх насельнiкi не плацяць за карыстанне лiфтам, зноў жа прырода — амаль пад вокнамi. Але менавiта апошняя акалiчнасць, як правiла, i ўплывае на стаўленне людзей да жылля на першым паверсе. Вулiчны шум, загазаванасць, сумнiўныя кампанii ў цёмны час сутак — усё гэта азначае фактычнае жыццё за кратамi, якiя грамадзяне ўстанаўлiваюць на вокнах кватэры, балкона цi лоджыi. I ўсё ж ёсць адна прычына, па якой менавiта жыхарам першых паверхаў шматпавярховых дамоў многiя могуць пазайздросцiць. Гэта самаробныя падвалы пад згаданымi балконамi цi лоджыямi.

Бачылi, як руплiвы гаспадар жылля выкарыстоўвае нiшу пад балконам цi лоджыяй? Выклаў з цэглы цi блокаў сцяну, выкапаў склеп, устанавiў там палiцы пад хатнiя нарыхтоўкi... З’ява гэта не вельмi распаўсюджаная, але i рэдкай яе таксама не назавеш. Таму газета вырашыла высветлiць асаблiвасцi такога будаўнiцтва: наколькi законныя дзеяннi гаспадароў кватэр, цi патрэбны тут нейкiя дазволы, колькi каштуе зрабiць склеп пад балконам i г.д.

Паводле слоў начальнiка аддзела гарадской гаспадаркi адмiнiстрацыi Фрунзенскага раёна г. Мiнска Анатоля Лаўнiчука, у цэлым стаўленне камунальных службаў да жадаючых мець уласны падвал станоўчае, яно нават вiтаецца з iх боку.

— Што ўяўляе сабой нiша пад балконам цi лоджыяй на першым паверсе? Гэта невялiкая плошча, якая ў большасцi выпадкаў нiкому не патрэбная i нярэдка забiваецца смеццем, а калi цокаль адносна высокi, яна часам служыць, прабачце, грамадскай прыбiральняй, — разважае Анатоль Iосiфавiч. — А так гаспадарлiвы чалавек закрывае яе i выкарыстоўвае з карысцю для сябе i, атрымлiваецца, у пэўным сэнсе для iншых. Праўда, каб усё было законна, уладальнiку кватэры трэба атрымаць дазвол на правядзенне такiх работ, а гэта, на жаль, робяць не ўсе.

На сёння на тэрыторыi Фрунзенскага раёна налiчваецца недзе каля 200 самаробных падвалаў пад балконамi, пабудаваных як з дазволу адпаведных гарадскiх службаў, так i без яго. З такiмi самавольнымi збудаваннямi потым у гаспадароў узнiкаюць праблемы, паколькi iм усё роўна трэба надаваць законны статус.

Мiж тым, паводле слоў галоўнага архiтэктара Фрунзенскага раёна Вiктара Гуцько, фактычна адзiнай перадумовай, калi заяўнiку могуць адмовiць у дазволе на ўладкаванне пад балконам склепа, з’яўляецца наяўнасць у гэтым месцы iнжынерных камунiкацый цi слухавых вокнаў. У астатнiх выпадках дазвол даецца ў адпаведным парадаку.

А хто затым можа выконваць непасрэдна будаўнiчыя работы? Паводле слоў Вiктара Вiктаравiча, калi дазвол выдадзены на iмя самога гаспадара кватэры, праводзiць iх ён можа i сам. Можна прыцягнуць да гэтай справы i ЖЭС, асаблiва падчас капiтальнага рамонту дома. Праўда, прыгадаў выпадак начальнiк аддзела гарадской гаспадаркi адмiнiстрацыi Фрунзенскага раёна Анатоль Лаўнiчук, пры капiтальным рамонце аднаго дома такое жаданне выказаў толькi адзiн гаспадар кватэры з першага паверха. Цi дорага каштуе такая паслуга?

На жаль, у вытворчым аддзеле ЖРЭА № 1 Фрунзенскага раёна нам не змаглi агучыць расцэнкi за магчымыя вiды работ па ўладкаванню склепа пад балконам. У старых зборнiках яны ўвогуле адсутнiчалi, у новых, якiя нядаўна паступiлi, iх таксама няма. Магчыма, яны з’явяцца ў наступных зборнiках, выказалi меркаванне спецыялiсты. Хоць тут жа прызналiся, што не могуць прыгадаць выпадкаў, калi б да iх звярнуўся грамадзянiн з просьбай скласцi каштарыс на ўладкаванне балкона.

Але ж нейкiм чынам яны з’яўляюцца, нехта ж iх будуе? Працягваючы наша своеасаблiвае расследаванне, мы звярнулiся да рэкламных аб’яў. Праўда, i тут нас чакала расчараванне — паслугi такога кшталту напрамую практычна не прапаноўвалiся. Адзiная фiрма, якая бралася, як было пазначана, выкапаць падвал пад балконам, ужо год гэтым не займалася. Не дапамаглi нават звароты па аб’явах, дзе было пазначана: земляныя работы, кладка сцен з цэглы i блокаў. З такой драбязой, як балкон, нiхто не хацеў мець справы. Вось каб вы заказвалi катлаван, падмурак пад катэдж, адказалi нам... Нарэшце, удача быццам усмiхнулася, але, як высветлiлася, не вельмi ветлiва. Фiрма бралася за патэнцыяльны склеп, але разам з аддзелкай усяго балкона (устаноўка балконных рам, абшыўкай столi, сцен i г.д.). За ўвесь комплекс работ, у залежнасцi ад выбраных матэрыялаў, прасiлi 1,8—2 тысячы долараў. Асобна назваць цану за падвал адмовiлiся — нявыгадна выконваць такi невялiкi аб’ём работ.

З усяго вышэйсказанага можна зрабiць выснову, што ў пераважнай большасцi выпадкаў скляпы, падвалы пад балконамi робяцца рукамi самiх гаспадароў (што многiя могуць пацвердзiць i ўласнымi назiраннямi). Ад аб’ёмаў работ (глыбiнi, аздаблення i iнш.) залежыць i кошт.

Дарэчы будзе сказаць, што грамадзяне часам жадаюць мець не толькi самаробны падвал пад балконам, але i ўласна сам балкон. Справа ў тым, што пэўны час таму, як расказаў начальнiк аддзела гарадской гаспадаркi адмiнiстрацыi Фрунзенскага раёна Анатоль Лаўнiчук, у сувязi з рознай архiтэктурай дамоў часам лоджый на першых паверхах шматпавярховых дамоў не было — яны пачыналiся толькi з другога паверха. Потым гэтая праблема была знята, але людзi працягваюць скардзiцца дагэтуль. Скардзiцца, i ўласнымi сiламi прырабляць да сваiх кватэр балконы (каб не блытаць: з тэхнiчнага пункту погляду балкон — гэта тое, што выступае за межы знешняй сцяны дома, павялiчваючы такiм чынам плошчу кватэры, лоджыя — наадварот, «уцiснута» ўнутр жылля, змяншаючы яго плошчу).

На сёння па раёну, як ужо гаварылася вышэй, маецца каля 200 такiх прыбудаваных балконаў, сказаў Анатоль Лаўнiчук (у прынцыпе, там дзе ёсць самаробны балкон, у 99 працэнтаў выпадкаў маецца i вырыты пад iм склеп). У гэтую лiчбу ўваходзяць як афiцыйна «дазволеныя», так i самавольна прыбудаваныя балконы. З апошнiмi ў гаспадароў узнiкаюць (як i з падваламi) праблемы па наданню iм афiцыйнага статусу. Анатоль Лаўнiчук, напрыклад, прыгадаў выпадак, калi ў кватэры, якая выходзiць на два бакi дома, па рашэнню адпаведных службаў лоджыя была лiквiдавана — з аднаго боку, хоць i дазволена яе будаўнiцтва — з другога.

Увогуле, паводле iнфармацыi Вiктара Гуцько, зараз атрымаць дазвол на будаўнiцтва балкона практычна немагчыма. Дакумент, якi вызначаў парадак атрымання такога дазволу, на сёння адменены.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
I ўсё ж ёсць адна прычына, па якой менавiта жыхарам першых паверхаў шматпавярховых дамоў многiя могуць пазайздросцiць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика