21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Маладая бульба не прыядаецца

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

З усёй агароднiны, напэўна, першая бульба самая жаданая i смачная. Ва ўсякiм разе некалi так было, а сёння, калi ўжо напрыканцы мая на рынках з’яўляецца бульба, крыху губляецца вастрыня ўспрымання чаканай падзеi — першая маладая бульба на стале. Праўда, праз некалькi тыдняў бульба пачынае губляць свой непаўторны смак, а затым становiцца звычайнай.

На маладой бульбе сёння многiя робяць грошы. I чым раней удасца вырасцiць яе, тым большым будзе прыбытак. На рынку канкурэнцыi яшчэ няма i цану можна ўстанавiць самую высокую. Праўда, праблема тут у тым, што першымi хочуць быць i iншыя гаспадары.

Але ёсць i iстотная перашкода. У нашых прыродных умовах, калi яшчэ ў першай дэкадзе чэрвеня здараюцца замаразкi, з вырошчваннем бульбы ўзнiкаюць пэўныя цяжкасцi. Тым не менш, ужо ў маi маладую бульбу вязуць на сталiчныя рынкi. Бульбу прарошчваюць, глебу ўкрываюць плёнкай, а затым i нацiнне — спандбондам, i вынiк ёсць. Хоць асаблiва не размахнешся. Вялiкiя плантацыi ўкрываць даволi складана, але на 5—10 сотках сабраць ураджай можна. Бiзнэс не такi i вялiкi, але для сямейнага бюджэту падтрымка iстотная.

I ўсё ж справа не толькi ў надвор’i, а ў нашым чалавеку, бо няма ў iм яшчэ дзелавой хваткi.

Два тыднi таму маладая бульба на рынках у Баранавiчах каштавала 2000 рублёў за кiлаграм, а ў гэты ж час у Санкт-Пецярбургу яе можна было купiць у пералiку на нашы грошы за 1000 рублёў. I тут самае цiкавае, што тая бульба ў Расiю прывезена з Iзраiля. Каб гэта былi цытрусавыя, то нiчога дзiўнага ў гэтым не было б, але бульба! У Беларусi для бульбы ў параўнаннi з Iзраiлем умовы проста iдэальныя, а яшчэ трэба тую бульбу з «другога канца свету» давезцi, i тым не менш выгадна. Чаму ж мы не можам «завалiць» Расiю маладой бульбай? I больш таго, аказалася, што гэтую сельгаскультуру ў нас неабходна тэрмiнова аднаўляць. Справа ў тым, што большасць ураджаю бульбы ў краiне збiраецца з прыватных участкаў, а там у кожнага гаспадара свая галава i свой пасадачны матэрыял. Адзiн i той жа гатунак саджаюць з года ў год, i бульба выраджаецца, а закупiць новыя гатункi — грошай шкада. Адсюль i такi сумны вынiк.

Некалi ў нас капаць маладую бульбу не спяшалiся, а чакалi, пакуль яна набярэ вагу i даядалi старую, якой у склепе хапала ў кожнай гаспадынi — хлеба ж магло не быць, а бульба была.

— Чаго пераводзiць маладую, калi старая ёсць, — даводзiлася чуць.

I сёння да бульбы ставяцца трапятлiва — капаць не спяшаюцца, бо чакаюць, каб прыбыла. Ведаю гаспадынь, у якiх ёсць свой спосаб даставаць з зямлi маладую бульбу. Корч падкопваецца i бярэцца адна бульбiна, з наступнага карча яшчэ адна i гэтак пакуль не набярэцца на патэльню. Здавалася б, двайная выгада — бульба працягвае набiраць вагу i ёсць магчымасць яе паесцi. Я праверыў гэты метад ашчаднасцi, i ў мяне нiчога не атрымалася. Падварушаныя карчы бульбы пачалi ўнепрыкметку вянуць, i гаварыць пра нейкую выгаду не выпадае — проста мы такiя беражлiвыя, хоць, бывае, гэтым толькi шкодзiм сабе.

А рынкi маладой бульбай ужо заваленыя. У нядзелю, 9 лiпеня, у Баранавiчах за кiлаграм бульбы прасiлi 500—1500 рублёў. За паўтысячы можна было купiць вельмi дробную, як лясныя арэхi. Усё залежала ад памеру — чым большая, тым i даражэйшая.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
I ўсё ж справа не толькi ў надвор’i, а ў нашым чалавеку, бо няма ў iм яшчэ дзелавой хваткi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика