Патрабуйце камiнара
Аляксандр ФIЛIПОВIЧ, «Мiнск—Навiны»
Апошнiм часам пачасцiлiся скаргi мiнчан на дрэнную работу сiстэм вентыляцыi ў кватэрах.
Паводле слоў начальнiка ўчастка газавентканалаў прадпрыемства «Супрацьпажарныя работы» Людмiлы Шэпелевай, у старых дамах часта разбураецца агаловак — канцавая частка шахты, якая выходзiць на дах або на гарышча. Кавалкi цэглы i цэменту падаюць унiз, забiваючы канал. Нярэдка ў шахтах камiнары выяўляюць апаўшае лiсце, гнёзды, мёртвых птушак, пацукоў i нават кошак. Ёсць i аб’ектыўныя прычыны. Дзесяткi гадоў таму пры праектаваннi i будаўнiцтве будынкаў сiстэмам вентыляцыi не ўдзялялася належнай увагi. Чым менш на вентыляцыйным канале згiбаў i каленяў, тым лепш па iм будзе цыркуляваць паветра. На жаль, гэта правiла не заўсёды выконвалася. Скаргi трэба адрасоўваць у ЖЭС па месцы жыхарства. Гэта служба павiнна накiраваць спецыялiстаў для прачысткi каналаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнiм часам пачасцiлiся скаргi мiнчан на дрэнную работу сiстэм вентыляцыi ў кватэрах |
|