21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вядучы рубрыкі Мікола Дзябёла

Аўтаадказчык

ABS выбiвае педаль

Апошнiм часам у маёй iншамарцы «дзiўна» паводзiць сябе тармазная сiстэма. Тармазны педаль выштурхвае нагу назад. Адбываецца гэта праз 5—10 хвiлiн пасля запуску рухавiка, а потым усё нармалiзуецца. На станцыi тэхнiчнага абслугоўвання непаладак не знайшлi. Можа вы ведаеце ў чым прычына?

Георгiй КУЛАК, г. Барысаў.

Хутчэй за ўсё няспраўныя датчыкi антыблакiровачнай сiстэмы тармазоў (ABS). Аднак, па сведчанню спецыялiстаў, замена датчыкаў не заўсёды дапамагае нармалiзаваць працу ABS. Зусiм верагодна, што збой даюць iншыя вузлы сiстэмы цi нейкiя памылкi ў кiруючай праграме, таму неабходна правесцi яе грунтоўную прафiлактыку. Спецыялiсты, наогул, раяць дыягназаваць тармазную сiстэму кожныя паўгода.

Дарэчы, падобныя паводзiны ABS характэрны для iншамарак ва ўзросце. Калi такiя непаладкi, крый Божа, здарылiся ў дарозе, то спецыялiсты раяць не панiкаваць. Не трэба цiснуць на педаль тормаза з усiх сiл, а наадварот, адпусцiць яго, а потым паспрабаваць нацiснуць яшчэ раз. Потым неабходна ўвогуле адключыць ABS. Для гэтага дастаткова выцягнуць электрычны засцерагальнiк, якi адказвае за работу сiстэмы, або зняць клему з блока кiравання. На крайнi выпадак, калi вадзiцель яшчэ не ведае, дзе i што знаходзiцца ў яго аўтамабiлi, можна пайсцi i на радыкальныя меры: перарэзаць правадкi сiстэмы. Толькi не пераблытайце iх з тармазнымi шлангамi!

Аўтабяспека

Асцярожна: Спякота!

Спякотнае надвор’е iстотна пагаршае сiтуацыю на дарогах краiны.

Як паведамiла старшы iнспектар упраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi МУС Лiлiя Комар, толькi за апошнiя выхадныя днi ў Беларусi зафiксавана 79 дарожна-транспартных здарэнняў (ДТЗ). У вынiку гэтых аварый 13 чалавек загiнулi i больш за 95 — атрымалi раненнi.

А за першае паўгоддзе гэтага года ў Беларусi адбылося больш за 3100 ДТЗ, смяротнымi ахвярамi якiх сталi 576 чалавек i больш за 3300 — паранены.

Дзяржаўтаiнспекцыя нагадвае, што пры павышанай тэмпературы паветра прытупляецца ўвага вадзiцеля, узнiкае млявасць i ў такiм стане чалавек не паспявае своечасова i адэкватна адрэагаваць на неардынарную сiтуацыю. Апроч таго, само пакрыццё дарогi ў гарачае надвор’е становiцца небяспечным. На iм з’яўляецца масляная плёнка, якая iстотна змяншае каэфiцыент шчаплення колаў з дарогай. На дарогах, дзе дазволены рух цяжкiх грузавiкоў, адбываецца дэфармацыя асфальту i на шашы ўтвараюцца няроўнасцi, якiя таксама могуць стаць прычынай аварыi.

Аўтапарады

Эканамiчная эксплуатацыя

Цэны на бензiн i салярку пастаянна растуць па прычынах, якiя не залежаць ад нас, аўтааматараў. Аднак зменшыць выдаткi на палiва ўсё ж можна. Варта толькi ведаць некаторыя правiлы эканамiчнай эксплуатацыi аўтамабiля.

Правiла першае. Рухайцеся раўнамерна, без рэзкiх паскарэнняў i тармажэнняў.

Правiла другое. Не эксплуатуйце аўтамабiль на вельмi нiзкiх цi занадта высокiх абаротах рухавiка.

Правiла трэцяе. Выкарыстоўвайце сiнтэтычнае або паўсiнтэтычнае масла.

Правiла чацвёртае. Не бярыце ў дарогу нiчога лiшняга. Чым лягчэйшы аўтамабiль, тым менш ён спажывае палiва.

Правiла пятае. Напоўнiце шыны паветрам па-максiмуму. Павысiўшы цiск на 0,5 атмасфер, можна зэканомiць да 500 грамаў палiва.

Правiла шостае. Рацыянальна выкарыстоўвайце электраабсталяванне. Кандыцыянер павялiчвае расход палiва прыкладна на 300 грамаў з разлiку на 100 кiламетраў, круiз-кантроль — на 200 грамаў, CD-рэсiвер i магнiтола — на 200 грамаў.

Аўтаiнфарм

Электрамабiлi для лiдараў

Кiраўнiкi краiн «Вялiкай васьмёркi», якiя збяруцца на самiт у Санкт-Пецярбургу 15—17 лiпеня, будуць забяспечаны экалагiчна чыстым транспартам.

Для перавозкi палiтычных лiдараў i iх атачэння ў амерыканскай кампанii Global Elektric Motorcers спецыяльна набыты 30 чатырохмесных электрамабiляў GEM e4. Кошт аднаго такога транспартнага сродку ў ЗША складае прыкладна 9 тысяч долараў.

Аўтарэйтынг

«Самыя жаночыя»

Амерыканскi часопiс Forbes склаў рэйтынг самых папулярных аўтамабiляў сярод мужчын i жанчын.

Як высветлiлася, жанчыны найчасцей купляюць Audi TT, Mitsubishi Eclipse i Endeavor, Volkswagen New Beetle. А вось прадстаўнiкi моцнага полу аддаюць перавагу аўтамабiлям Mercedes-Benz S55, S600, SL65 i BMW M6, а таксама Dodge Viper, GMS Yukon XL i Chevrolet Suburban.

Аўтакур’ёз

Поўны назад!

Аўстрыйскiя палiцэйскiя затрымалi незвычайнага «лiхача».

Вадзiцель аўтамабiля Mercedes нейкiм чынам ухiтрыўся, рухаючыся заднiм ходам, развiць хуткасць 56 кiламетраў у гадзiну. «Рэкардсменам» аказаўся грамадзянiн ФРГ. Немцу пагражае штраф у памеры 29 еўра, бо ў Аўстрыi на задняй перадачы можна рухацца з хуткасцю не больш за 40 км/гадз.

Аўтажарт

«Даiшнiк» з дакорам гаворыць п’янаму вадзiцелю:

— Вы хоць разумееце, чаму я пазбаўляю вас вадзiцельскiх правоў?

— А як жа, выдатна разумею. Доктар сказаў, што ў мяне вельмi маленькi працэнт крывi ў алкаголi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiкi краiн «Вялiкай васьмёркi», якiя збяруцца на самiт у Санкт-Пецярбургу 15—17 лiпеня, будуць забяспечаны экалагiчна чыстым транспартам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика