21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ударым купальнiкам па недахопах фiгуры!

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

Лета прыйшло ва ўсёй сваёй спякотнай красе, i аматаркi сонейка неадкладна агалiлiся, каб злавiць кожны гарачы прамень. Самай актуальнай вопраткай зараз становiцца купальнiк. Час абнавiць свой купальны гардэроб. На блiжэйшым рынку даўно прыкмецiла гандлярку купальнымi касцюмамi, якая не проста прапануе тавар, але i кожнай пакупнiцы дае парады наконт колеру i мадэлi. Аказалася, Вiкторыя — не проста прадавец, яна знаўца сваёй справы. У яе «па спецыяльнасцi» маецца цэлы стос лiтаратуры. Некаторымi парадамi дзяўчына з задавальненнем згадзiлася падзялiцца.

Вядома, кожная з нас марыць пра купальнiк, якi б цэлюлiт хаваў, талiю памяншаў, ногi падаўжае, а бюст павялiчваў. Але ж такой мадэлi пакуль няма. А вось сакрэты, як схаваць недахопы i падкрэслiць вартасцi, ёсць. Трэба толькi знайсцi «сваю» канструкцыю. Для дам з праблемнай фiгурай на першым месцы суцэльны купальнiк, або монакiнi. Iдэальны варыянт: чорны суцэльны купальнiк, празрыстыя ўстаўкi па баках i рад гузiкаў. Пераваг у монакiнi шмат: высокi выраз бёдраў як бы падаўжая ногi, глыбокi, нiжэй талii, выраз на грудзях вiзуальна адцягвае ўвагу ад жывата i недастаткова пышнага бюста; вертыкальныя ўстаўкi па баках падаўжаюць фiгуру i цудоўна маскiруюць лiшкi на бёдрах i талii. Узмоцняць эфект вертыкальныя або размешчаныя па дыяганалi кантрастныя па колеру палосы.

Яшчэ адзiн эфектыўны прыём маскiроўкi — купальнiк з яркiх, кантрастных па колеру фрагментаў тканiны няправiльнай формы. Або асiметрычная ўстаўка з драпiраванай тканiны (добра хавае шрамы пасля аперацый).

Схаваць ад прыдзiрлiвых вачэй недасканаласцi фiгуры дапаможа парэо або саронг. Завязаўшы канцы на шыi, можна атрымаць эфектную сукенку — даўжыня робiцца ў залежнасцi ад густу i неабходнасцi камуфляжу. Калi вы ўжо загарэлi, падыдзе белы колер парэо, а да гэтага лепей аддаць перавагу лiловаму, зялёнаму, пяшчотна-жоўтаму. Адцягваюць увагу ад праблемных зон дробныя, але жывапiсныя раслiнныя малюнкi i арнаменты.

Калi ў вас невялiкi бюст, верх бiкiнi павiнен патанаць у рушах i падмацоўвацца з-пад споду паралонавымi ўстаўкамi ў чашачках. У выпадку процiлеглай праблемы — надта вялiкага бюста — тэрмiнова патрэбен верх на костачках: ён забяспечыць надзейную падтрымку. А вось адсутнасць шлеек зрокава «ацяжарвае» i без таго немалых памераў верх.

Вы хочаце падоўжыць ногi? Тады нiз купальнiка павiнен быць з высокiмi бакавымi выразамi. А схаваць жывот дапаможа нiз бiкiнi з максiмальна высокай талiяй. Падтрымае i зрокава паменшыць жывот шчыльная лайкра купальнiка-монакiнi цёмных таноў. Глыбокi выраз i асiметрычная драпiраваная ўстаўка толькi ўзмоцняць эфект. Варта памятаць, што вертыкальныя лiнii на вашым купальным касцюме — лепшы спосаб «выцягнуць» фiгуру.

Каб зрокава паменшыць бёдры, адну частку трэба адкрыць, другую — закрыць. Парадокс, але шнуроўка на бёдрах выглядае i стыльна, i эфектна. I апошнi штрых: шырокiя драўляныя або пластыкавыя браслеты, па некалькi на кожным запясцi, або велізарныя пацеркi — выдатны адцягваючы манеўр.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядома, кожная з нас марыць пра купальнiк, якi б цэлюлiт хаваў, талiю памяншаў, ногi падаўжае, а бюст павялiчваў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика