«Рабочыя рукi» з павышаным попытам
Сяргей ГРЫБ
Паводле аператыўных звестак Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, з пачатку года колькасць грамадзян, якiя знаходзяцца на ўлiку ў службах занятасцi Беларусi, зменшылася прыкладна на 1,4 тыс. чалавек.
На пачатак лiпеня ў службах занятасцi было зарэгiстравана 66,5 тыс. грамадзян, што складае 1,5 працэнта ад агульнай колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва. Найбольш высокi ўзровень беспрацоўя адзначаўся ў Вiцебскай (2 працэнты), ў Брэсцкай i Магiлёўскай (па 1,8 працэнта) абласцях, а найменшы — у сталiцы (0,7 працэнта). Адной з асаблiвасцяў гэтага года можна назваць рост заявак ад наймальнiкаў — у параўнаннi з аналагiчным перыядам летась ён склаў 11,8 працэнта. Зараз у цэлым па краiне службы занятасцi насельнiцтва маюць звесткi аб 50,4 тыс. вакансiй. Прычым, да прыкладу, у Мiнску колькасць свабодных працоўных месцаў перавысiла ўжо колькасць афiцыйна зарэгiстраваных беспрацоўных.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пачатак лiпеня ў службах занятасцi было зарэгiстравана 66,5 тыс. грамадзян, што складае 1,5 працэнта ад агульнай колькасцi эканамiчна актыўнага нас
|
|