21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Змяненнi бюджэту-2007

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Парламенцкі дзённік

Праект бюджэту на наступны год ужо ўнесены на разгляд урада. Аб гэтым паведамiў першы намеснiк мiнiстра фiнансаў Анатоль Сверж падчас пасяджэння камiсii па бюджэту, фiнансах i падатковай палiтыцы Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi.

А. Сверж праiнфармаваў дэпутатаў аб асноўных накiрунках фармiравання i лiчбах артыкулаў бюджэту на 2007 год, якiя, праўда, яшчэ могуць карэкціравацца. Паводле слоў першага намеснiка мiнiстра, рост валавога ўнутранага прадукту ў наступным годзе запланаваны ў 108—109 працэнтаў да ўзроўню гэтага года пры росце iндэксу спажывецкiх цэн у 108 працэнтаў i росце рэальнай заработнай платы ў 108—109,5 працэнта. Даходы бюджэту ў наступным годзе павiнны скласцi 39,6 трлн рублёў (рост у 111 працэнтаў), расходы — 40,8 трлн рублёў (рост у 113,3 працэнта). Бюджэтны дэфiцыт пры гэтым не павiнен перавышаць 1,5 працэнта да ВУП. Паводле слоў А. Свержа, бюджэтныя расходы ў наступным годзе будуць зарыентаваны на выкананне паказчыкаў праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны i рост заработнай платы ў 108,5—109 працэнтаў. Такiм чынам, заработная плата ў канцы 2007 года павiнна складаць 305—325 долараў. А. Сверж паведамiў i аб асобных артыкулах расходаў. Паводле яго слоў, агульнадзяржаўныя расходы складуць 11 працэнтаў расходнай часткi бюджэту. Расходы на нацыянальную абарону запланаваны ў памеры 2,55 працэнта, на праваахоўную дзейнасць — 4,83 працэнта, на нацыянальную эканомiку (сельская гаспадарка, транспарт i iнш.) — 19,38, жыллёва-камунальную гаспадарку i будаўнiцтва — 4,5 працэнта. Усе гэтыя лiчбы прыкладна адпавядаюць аб’ёму фiнансавання галiн у гэтым годзе. Невялiкi ж прыярытэт, паводле слоў першага намеснiка мiнiстра фiнансаў, будзе аддадзены ахове здароўя, што тлумачыцца цяперашнiм разглядам праграмы аб дэмаграфiчнай бяспецы. Калi запланаваныя расходы на ахову здароўя ў гэтым годзе адпавядаюць 9,45 працэнта бюджэтных расходаў, то ў наступным годзе яны павiнны ўзрасцi да 10,42 працэнта. Пры гэтым А. Сверж адзначыў, што заяўкi мiнiстэрстваў былi значна вышэйшымi, аднак «нам неабходна больш рацыянальна падыходзiць да расходаў».

Адной з прыярытэтных задач фармiравання бюджэту на наступны год, адзначыў А. Сверж, стане спрашчэнне падатковай сiстэмы за кошт знiжэння колькасцi ставак падаткаў i збораў, аптымiзацыя парадку iх вылiчэння i выплаты. У прыватнасцi, плануецца паменшыць падатковую нагрузку на фонд заработнай платы, упарадкаваць мясцовыя падаткi i зборы. Першы намеснiк мiнiстра фiнансаў адзначыў, што ў 2007 годзе будзе адменены надзвычайны падатак, якi ў гэтым годзе спаганяецца па стаўцы 3 працэнты ад фонду заработнай платы. Паводле яго слоў, падатак не мае вартаснага характару, бо не накiроўваецца непасрэдна на чарнобыльскiя праграмы, бюджэтныя расходы на якiя захаваюцца. Акрамя таго, ён павялiчвае затраты плацельшчыкаў i знiжае падаткаабкладаемы прыбытак. У вынiку адмены надзвычайнага падатку бюджэтныя страты складуць 560 млрд рублёў. Плануецца ў наступным годзе i адмена адлiчэнняў у Дзяржаўны фонд садзейнiчання занятасцi, якiя адпавядаюць 1 працэнту ад фонду заработнай платы. Тут страты складуць 188 млрд рублёў. Аднак разам з тым, адзначыў А. Сверж, у праекце бюджэту прадугледжаны расходы на мерапрыемствы па стварэнню працоўных месцаў i выплату дапамогi па беспрацоўю. Таксама ў наступным годзе прадугледжваецца ўпарадкаванне мясцовых падаткаў i збораў. Так, адмяняюцца мясцовыя мэтавыя зборы, якiя выплачваюцца па стаўцы 3 працэнты прыбытку. Будзе ўстаноўлена адзiная межавая стаўка мясцовых падаткаў з продажу тавараў у рознiчным гандлi ў памеры 10 працэнтаў (сёння дзейнiчаюць тры стаўкi: на iмпартныя тавары — 15 працэнтаў, iншыя тавары — 5 працэнтаў, на паслугi — 10 працэнтаў). У сувязi з гэтым, каб часткова кампенсаваць страты мясцовых бюджэтаў, плануецца павысiць стаўку падатку на прыбытак з 24 да 26 працэнтаў. У цэлым жа прынятыя змяненнi павiнны знiзiць у 2007 годзе падатковую нагрузку на 0,5 працэнта да ВУП, што адпавядае 423 млрд рублёў.Падчас пасяджэння парламенцкай камiсii А. Сверж таксама паведамiў, што за першае паўгоддзе гэтага года ў рэспублiканскi бюджэт паступiла 12,9 трлн рублёў, або 50,9 працэнта гадавога плана. Расходная частка бюджэту прафiнансавана на 12,4 трлн рублёў, або на 46,3 працэнта. Пры гэтым першы намеснiк мiнiстра фiнансаў адзначыў, што ўсе заяўленыя абавязацельствы бюджэтным арганiзацыям аплачаны ў поўным аб’ёме ў межах планавых значэнняў, а таму сёння прэтэнзii да расходнай часткi бюджэту адсутнiчаюць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праект бюджэту на наступны год ужо ўнесены на разгляд урада
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика