21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Таццяна ДЗЕДУХ: «Iдэолаг — не толькi штатная пасада...»

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

На прыватных прадпрыемствах Мiншчыны ўсё часцей з’яўляюцца iдэалагiчныя работнiкi. Работа ў гэтым накiрунку пачалася i на гандлёвым рынку ў Жодзiне, дзе працуе шмат моладзi, i на фiрмах у Дзяржынску i Барысаве, i ў iншых раёнах. Кiраўнiкi прыватных кампанiй Мiнскай вобласцi прыходзяць да высновы, што праца з людзьмi, дапамога ў вырашэннi сацыяльных пытанняў з’яўляюцца галоўным сакрэтам поспеху прадпрыемства.

— За чатыры гады работа наладжана ва ўсiх працоўных калектывах Мiншчыны, — расказвае начальнiк упраўлення iдэалагiчнай работы Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта Таццяна ДЗЕДУХ. — Мы пачалi разумець, што прагнозныя паказчыкi, поспехi ў развiццi прадпрыемстваў i арганiзацый залежаць у першую чаргу ад кожнага з работнiкаў. Зараз на першае месца ставiцца работа з людзьмi, паляпшэнне дабрабыту кожнага. А тое, як будзе працаваць чалавек, як ён сябе адчувае, залежыць ад работы iдэолагаў, iдэалагiчных аддзелаў на месцах.

— У сельскiх рэгiёнах, дзе пражывае шмат людзей пенсiйнага ўзросту, iдэолагi павiнны дапамагаць, выступаць сувязным звяном памiж iмi i ўладай...

— Я скажу, што гэтае пытанне на цяперашнi момант не стаiць так востра, таму што праблемы пенсiянераў у вобласцi вырашаюцца паспяхова — падтрымка адзiнокiх, рамонт дамоў, дахаў, агароджаў, дапамога па вядзенню хатняй гаспадаркi. Вельмi рэдка бываюць выпадкi, калi старога чалавека абышлi ўвагай, не растлумачылi пытанне, якое яго хвалюе.

— Iдэалагiчны работнiк — працягвае Таццяна Дзедух, — гэта не толькi штатная пасада. У шырокiм сэнсе iдэолагам з’яўляецца кожны кiраўнiк: ад старшынi сельскага Савета да дырэктара буйнога прадпрыемства. Вось ад iх стараннай, сумленнай працы i залежаць вынiкi.

Днямi у Крупках былi падведзены своеасаблiвыя вынiкi працы iдэалагiчных работнiкаў вобласцi. Лепшыя ўзнагароджаны граматамi старшынi Мiнаблвыканкама i грашовымi прэмiямi. Мы пацiкавiлiся ў намеснiка дырэктара «Слуцкага сыраробнага камбiната» Вiктара Камяка: як дапамагае iдэалагiчная праца работнiкам прадпрыемства?

— Праблем ва ўсiх людзей, як вядома, шмат. Яны датычацца i працы на прадпрыемстве, i сямейнага жыцця. У нас вызначаны днi прыёму, як дырэктара, так i яго намеснiкаў. Высветлiлася, што хвалюе людзей у першую чаргу жыллёвае пытанне. Мы яго вырашылi — на сёння ўсе жадаючыя атрымалi месца ў iнтэрнаце пры прадпрыемстве, для сямi сем’яў пабудавалi кватэры. Зараз яшчэ арганiзавалi i кааператыў па будаўнiцтву жылля.

Як няцяжка здагадацца, самы адказны этап у працы — зносiны з людзьмi. Аднак гэта i ёсць самае неабходнае. Адна са складовых iдэалагiчнай работы — iнфармаванне. Таму часам у гутарках iдэалагiчныя аддзелы называюць яшчэ i iнфармацыйнымi. Давядзенне да кожнага неабходнай iнфармацыi, адказы на пытаннi, тлумачэнне спрэчных момантаў з’яўляюцца абавязкам iдэолага. Вядома, што iнфармацыя з’яўляецца своеасаблiвай уладай. Гэта прыносiць карысць — кожны работнiк ведае, што, калi будзе працаваць як трэба, то i атрымае лепшую заработную плату, i наогул будзе адчуваць сябе ў жыццi больш устойлiва. А вось як сумясцiць грамадскi i асабiсты iнтарэс — якраз i тлумачаць iдэолагi.

Крупкi—Мiнск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На прыватных прадпрыемствах Мiншчыны ўсё часцей з’яўляюцца iдэалагiчныя работнiкi. Работа ў гэтым накiрунку пачалася i на гандлёвым рынку ў Жодзiне,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика