21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нацыянальная бiблiятэка атрымала першы падарунак па новым адрасе

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Iм стала калекцыя кнiг расiйскiх выдавецтваў — 5 тысяч экзэмпляраў i 298 найменняў — ад Пасольства Расiйскай Федэрацыi ў Рэспублiцы Беларусь. Гэта цудоўна выдадзеныя даведнiкi, энцыклапедыi, мастацкiя альбомы, мастацкая лiтаратура. Цырымонiя ўручэння калекцыi адбылася пазаўчора ў канферэнц-зале новага будынка Нацыянальнай бiблiятэкi.

— Цяпер многае адбываецца ўпершыню, — сказаў дырэктар Нацыянальнай бiблiятэкi Раман Матульскi, — упершыню ў гэтай зале мы атрымлiваем падарунак, i падарунак гэты ад самых блiзкiх нашых сяброў — ад Пасольства Расiйскай Федэрацыi.

У новым будынку Нацыянальная бiблiятэка працуе тры тыднi, яна мае 19 чытальных залаў i 14 мiльёнаў палiц, з якiх запоўнена толькi восем мiльёнаў. Падарункi з’яўляюцца адной з крынiц папаўнення фондаў бiблiятэкi i складаюць 22 працэнты ад усiх паступленняў. Менавiта Пасольства Расiйскай Федэрацыi, а таксама расiйскiя выдавецтвы i кнiгагандлёвыя арганiзацыi зрабiлi большую iх частку. Сёлета бiблiятэцы ўжо было падорана 548 найменняў кнiг са стэнда «Кнiгi Расii» на VIII кнiжнай выставе-кiрмашу «Кнiгi Беларусi-2006». За мiнулы год Расiйскае пасольства розным арганiзацыям, школам i бiблiятэкам Беларусi перадала ў дар 300 тысяч экзэмпляраў кнiг — гэта колькасць роўная фонду абласной бiблiятэкi.

— Самае каштоўнае тое, што гэта вельмi запатрабаваныя кнiгi, — заўважыў намеснiк мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь Валерый Гедройц.

Усе гэтыя кнiгi з’яўяляюцца ўзорам высакаякаснай палiграфii. «Нам ёсць чаму вучыцца, — прызнаўся намеснiк мiнiстра iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь Iгар Лапцёнак. — Расiяне задаюць нам высокую планку i дзякуй iм за гэта. Каб паспяваць за расiйскiмi палiграфiстамi, канешне, трэба пераабсталяваць нашы выдавецтвы. Але я ўпэўнены, што хутка i мы будзем рабiць так». Намеснiк мiнiстра меў на ўвазе не толькi якасць кнiг, але i iх колькасць.

Затое што датычыцца самой бiблiятэкi, яе будынка, — тут беларусы перагналi i расiян, i iншыя краiны СНД. Пра гэта з захапленнем казаў Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Расiйскай Федэрацыi ў Рэспублiцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iм стала калекцыя кнiг расiйскiх выдавецтваў — 5 тысяч экзэмпляраў i 298 найменняў — ад Пасольства Расiйскай Федэрацыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика