34 пляжы закрыты санслужбамi
Вольга ШАЎКО
Сёння пляжы рэспублiкi ля рэчак i азёраў «перанаселены». А мiж iншым, менавiта купанне ў вадаёмах часта з’яўляецца крынiцай кiшэчнай iнфекцыi. I хоць, як падкрэслiў намеснiк мiнiстра аховы здароўя Беларусi Мiхаiл Рымжа, пакуль не зарэгiстравана выпадкаў заражэння кiшэчнай iнфекцыяй, звязанай з купаннем, санслужбы прадпрымаюць ужо меры перасцярогi.
У рэспублiцы налiчваецца 996 вадаёмаў, дзе афiцыйна было дазволена купанне. На сёння 34 з iх ужо закрыты санiтарнымi службамi ў сувязi з тым, што тут зарэгiстравана павелiчэнне кiшэчнай палачкi. Магчыма, колькасць «неблаганадзейных» пляжаў будзе павялiчвацца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэспублiцы налiчваецца 996 вадаёмаў, дзе афiцыйна было дазволена купанне |
|