074: колькi плацiць за хатнi тэлефон?
Святлана МАРОЗАВА
Для кватэрных абанентаў Мiнска адкрыта новая тэлефонная даведачна-iнфармацыйная паслуга «Белтэлекам» па нумару 074. Служба працуе штодня, акрамя нядзелi, з 8.00 да 21.00, прычым у блiжэйшыя тры месяцы бясплатна. Пасля паслуга пачне прадастаўляцца згодна з зацверджаным тарыфам.
Абанент, якi назваў сваё прозвiшча i нумар тэлефона, можа запытаць у аператара суму да аплаты за хатнi тэлефон на бягучы момант з дэталiзацыяй па накiрунках званкоў у межах горада, па мiжгародняму накiрунку, на мабiльную сетку, а таксама за карыстанне рознымi дадатковымi паслугамi. Можна ўдакладнiць звесткi ў межах краiн, населеных пунктаў Беларусi, колькасцi злучэнняў i сум аплаты за размовы. Па нумару 074 можна даведацца i пра дзеючыя тарыфы i парадак разлiку пры званках за сотавыя тэлефоны, за карыстанне Iнтэрнэтам, за заказ размовы праз аператара; аб тэрмiнах i правiлах аплаты за хатнi тэлефон; аб адрасах, нумарах тэлефонаў, часе работы бюро рамонту, лiнейна-станцыйных цэхаў, пунктаў калектыўнага карыстання РУП «Белтэлекам».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для кватэрных абанентаў Мiнска адкрыта новая тэлефонная даведачна-iнфармацыйная паслуга |
|