Адмяняецца спагнанне мытных збораў за захоўванне тавараў i плата за кансультаванне
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
У Беларусi ўстаноўлены вычарпальны пералiк мытных збораў. Адпаведны ўказ № 443 «Аб мытных зборах» 13 лiпеня падпiсаў кiраўнiк дзяржавы.
Дакумент выдадзены ў мэтах удасканалення прававога рэгулявання адносiнаў у галiне мытнай справы. Указам вызначаюцца ўсе элементы абкладання мытнымi зборамi (аб’екты, плацельшчыкi, парадак i тэрмiны вылiчэння i выплаты збораў), а таксама выпадкi, пры якiх мытныя зборы не выплачваюцца. Адмяняецца спагнанне мытных збораў за захоўванне тавараў i плата за iнфармаванне i кансультаванне. Замацоўваюцца стаўкi мытных збораў, памеры якiх не перавышаюць кошту затрат мытных органаў па правядзеню мытных дзеянняў. У цэлым указ упершыню комплексна на заканадаўчым узроўнi замацаваў адзiныя падыходы да спагнання мытнымi органамi мытных збораў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 443 «Аб мытных зборах» 13 лiпеня падпiсаў кiраўнiк дзяржавы
|
|