21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лясная гаспадарка Беларусi павiнна выйсцi на ўзровень еўрапейскiх дзяржаў

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА

Учора ў ходзе рабочай паездкі па Брэсцкай вобласці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Iвацэвiцкi лясгас, азнаёмiўся з працэсам перапрацоўкi дробнатаварнай драўнiны на СТАА «Профiтсiстэм», на базе ААТ «Iвацэвiчдрэў» правёў нараду па пытаннях павышэння эфектыўнасцi работы лясной i дрэваапрацоўчай галiн.

Iснуючая ў Беларусi сiстэма лесакарыстання i перапрацоўкi драўнiны не ў поўнай меры адпавядае сучасным патрабаванням i пастаўленым перад народнай гаспадаркай задачам, заявiў прэзiдэнт краiны.

«Тое, як у Беларусi перапрацоўваецца i прадаецца лес, нельга назваць iнакш, як злачынства перад народам», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Ён падкрэслiў, што лес — гэта нацыянальнае багацце беларускага народа, прыродны рэсурс, значнасць якога з кожным годам павялiчваецца, i яго рацыянальнае выкарыстанне з’яўляецца важнейшым пытаннем.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, нягледзячы на значныя запасы драўнiны i плошчы, што займаюць лясы, доля лесапрамысловага комплексу ў валавым унутраным прадукце Беларусi складае толькi 2,3 працэнта. Гэта нiзкi паказчык, калi параўнаць з краiнамi Еўрасаюза, у якiх уклад ляснога сектара эканомiкi складае больш за 25 працэнтаў, адзначыў кiраўнiк дзяржавы. «Гэта першы доказ злачынных адносiнаў да нашых лясных рэсурсаў», — сказаў прэзiдэнт.

Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, ён неаднаразова заяўляў аб неабходнсцi ўдзяляць першарадную ўвагу тым галiнам народнай гаспадаркi, якiя працуюць на айчыннай сыравiне (вытворчасць будаўнiчых матэрыялаў, харчовая, дрэваапрацоўчая прамысловасць i шэраг iншых галiн). «Iх не так шмат у нас, як хацелася б. Але i тое, чым адарыла нас прырода, не заўсёды з розумам i максiмальным эфектам для краiны выкарыстоўваем. На жаль, гэта датычыцца лясных багаццяў, перапрацоўкi i рэалiзацыi драўнiны», — сказаў беларускi лiдар.

У гэтым годзе будуць выдзелены сродкi, каб давесцi лясную гаспадарку Беларусi да ўзроўню еўрапейскiх дзяржаў, такiх як Швецыя, заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў неабходнасць тэрмiновай мадэрнiзацыi i стварэння новых вытворчасцяў, якiя працуюць на лясной сыравiне. «Гэта найважнейшая i першачарговая задача. Калi мы не навядзём у гэтай сферы парадак, мы страцiм свой стратэгiчны рэсурс. Мы можам стаць намнога багацейшыя, калi навучымся эфектыўна перапрацоўваць лес», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт пацвердзiў сваю прынцыповую пазiцыю аб тым, што з 1 студзеня 2007 года нерацыянальнае гаспадаранне ў лесапрамысловым комплексе будзе юрыдычна квалiфiкавацца як злачынства. Прадпрыемствы павiнны ажыццяўляць поўны цыкл лесанарыхтоўчых работ са стопрацэнтным выкарыстаннем адходаў, што атрымлiваюцца ў вынiку вытворчасцi.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што «ў лесе павiнны працаваць тыя, хто ўмее працаваць». Паводле яго слоў, мэтазгодным з’яўляецца прыцягненне салiдных прыватных кампанiй, якiя маюць уласную вытворчасць. «Трэба адводзiць плошчы тым, хто гатовы перапрацоўваць лес, мiнiмум на 5 гадоў, каб яны не бегалi па кабiнетах i не выпрошвалi дзялянкi», — сказаў прэзiдэнт. Пры гэтым ён падкрэслiў, што за дзейнасцю прадпрыемстваў у лясной i дрэваапрацоўчай галiнах будзе ажыццяўляцца пiльны кантроль з боку адпаведных дзяржаўных органаў.

Кiраўнiк дзяржавы даручыў прэм’ер-мiнiстру Сяргею Сiдорскаму i мiнiстру лясной гаспадаркi Пятру Сямашку забяспечыць рэалiзацыю дадзеных даручэнняў. На працягу паўгода неабходна аптымiзаваць цэнаўтварэнне на лесапрадукцыю, што прадаецца як на ўнутраным рынку, так i за межамi Беларусi.

Прэзiдэнт Беларусi выказаў незадаволенасць работай канцэрна «Беллеспаперапрам».

«У мiнулым годзе канцэрн працаваў дрэнна, у гэтым годзе вельмi дрэнна», — сказаў ён. З агульнай колькасцi палова арганiзацый — стратныя.

Як падкрэслiў прэзiдэнт, не выконваецца ў гэтым годзе канцэрнам i такi дзяржаўны прыярытэт, як экспарт прадукцыi. У той жа час прадаўжаюць павялiчвацца запасы гатовых вырабаў на складах прадпрыемстваў. За 5 месяцаў гэтага года толькi запасы мэблi ўзраслi на 43 працэнты ў параўнаннi з пачаткам года.

З 1 студзеня 2007 года прэм’ер-мiнiстр Беларусi будзе асабiста вызначаць экспарцёраў лесапрадукцыi, заявiў Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы крытыкаваў работу ўрада па арганiзацыi экспарту драўнiны. У структуры экспарту пераважае «кругляк» i iншыя малаперапрацаваныя, а таму самыя танныя i нiзкапрыбытковыя вiды драўнiны, адзначыў ён.

Акрамя таго, дадаў Аляксандр Лукашэнка, адсутнiчае дзейсны кантроль за вывазам лесапрадукцыi камерцыйнымi фiрмамi. У рэспублiцы iх больш за 200, i экспартуюць яны больш за 30 працэнтаў круглага лесу i 79 працэнтаў пiламатэрыялаў. Асобныя фiрмы занiжаюць гатункi пiламатэрыялаў, вывозяць iх на дапрацоўку i рэалiзацыю за мяжу. Такiм чынам, прыбытак i падаткi не застаюцца ў краiне, канстатаваў прэзiдэнт.

У час нарады вызначаны канкрэтныя меры па павышэнню эфектыўнасцi работы лясной i дрэваапрацоўчай галiн, пераадоленню негатыўных тэндэнцый i дапушчаных недахопаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў ходзе рабочай паездкі па Брэсцкай вобласці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Iвацэвiцкi лясгас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика