У Беларусi сярэднi памер пенсii ў чэрвенi 2006 года склаў Br247,1 тыс.
Сярэднi памер назначанай месячнай пенсii ў чэрвенi гэтага года склаў у Беларусi Br247,1 тыс., паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу. Гэта 109,6 працэнта велiчынi сярэднедушавога мiнiмальнага спажывецкага бюджэту сям’i пенсiянераў. Паводле разлiкаў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, у чэрвенi гэты паказчык складаў Br225 тыс. 363.
Паводле даных статыстычнага ведамства, сярэднi памер пенсii па ўзросту ў чэрвенi гэтага года быў Br260 тыс., па iнвалiднасцi — Br230 тыс., па прычыне страты кармiцеля — Br157,2 тыс., сацыяльнай пенсii — Br107,7 тыс. Рэальны памер назначанай месячнай пенсii (пенсii, скарэкцiраванай на iндэкс спажывецкiх цэн на тавары i паслугi) у чэрвенi 2006 года ў параўнаннi з чэрвенем 2005-га павялiчыўся на 22,8 працэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта 109,6 працэнта велiчынi сярэднедушавога мiнiмальнага спажывецкага бюджэту сям’i пенсiянераў |
|