Пяць залатых манет
Iгар ГРЫШЫН
З аўторка Нацыянальны банк Беларусi ўводзiць у абарачэнне шэраг залатых памятных манет серыi «Нацыянальныя паркi i запаведнiкi Беларусi», паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч.
Манеты намiналам 50 рублёў «Белавежская пушча. Зубр», «Бярэзiнскi бiясферны запаведнiк. Бабёр», «Нацыянальны парк «Нарачанскi». Лебедзь-шыпун», «Нацыянальны парк «Прыпяцкi». Шэры Журавель», «Нацыянальны парк «Браслаўскiя азёры». Чайка-клыгун» маюць тыраж да 3000 штук кожная. На адваротным баку манеты «Белавежская пушча. Зубр» у цэнтры — рэльефнае адлюстраванне галавы зубра на фоне стылiзаванага лесу, а па крузе надпiсы: злева — «БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА», знiзу — «ЗУБР». Адлюстраванне сям’i баброў на фоне стылiзаванага вадаёму ўпрыгожвае адваротны бок манеты «Бярэзiнскi бiясферны запаведнiк. Бабёр». На манеце «Нацыянальны парк «Нарачанскi». Лебедзь-шыпун» у цэнтры размешчана рэльефнае адлюстраванне двух плаваючых лебедзяў на фоне лiлiй, а па крузе надпiсы: злева — «НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПАРК «НАРАЧАНСКI», знiзу — «ЛЕБЕДЗЬ-ШЫПУН». Пара шэрых жураўлёў на фоне пейзажу беларускага Палесся адлюстравана на адваротным баку манет «Нацыянальны парк «Прыпяцкi». Шэры Журавель», па крузе злева размешчаны надпiс «НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПАРК «ПРЫПЯЦКI», знiзу — «ШЭРЫ ЖУРАВЕЛЬ». I, нарэшце, на адваротным баку манеты «Нацыянальны парк «Браслаўскiя азёры». Чайка-клыгун» у цэнтры маецца адлюстраванне серабрыстай чайкi на фоне азёрнай гладзi», злева па крузе надпiс «БРАСЛАЎСКIЯ АЗЁРЫ», знiзу — «ЧАЙКА-КЛЫГУН».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З аўторка Нацыянальны банк Беларусi ўводзiць у абарачэнне шэраг залатых памятных манет серыi «Нацыянальныя паркi i запаведнiкi Беларусi»
|
|