Рэспублiканскае вытворчае унiтарнае прадпрыемства «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»: традыцыi,
Матэрыялы рэкламна-iнфармацыйнай старонкi падрыхтаваў Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Юрый ЧАРНЫШОЎ, генеральны дырэктар РВУП «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»: «Выпуск якаснага прадукту — справа тонкая...» — Ведаеце, я не думаю, што, каб правесцi нейкiя аналiтычныя разважаннi цi ацанiць рынак, у дадзеным выпадку цыгарэтны, трэба абавязкова прывязвацца да календара. Тым не менш сёння мне ёсць што сказаць станоўчае пра дзейнасць прадпрыемства, падзякаваць многiм людзям, у тым лiку i сямейным дынастыям, якiя працуюць тут i аддаюць сябе поўнасцю не толькi дзеля асабiстага дабрабыту... — ... але i дабрабыту прадпрыемства? — Канешне. Мяркуйце самi. За год маёй работы на ГТФ усё кардынальна змянiлася ў лепшы бок. Толькi не падумайце, што Чарнышоў выхваляецца сваёй персонай. Зусiм не. Я лiчу, што проста так склалiся абставiны, у дадатак даспадобы прыйшлiся мой папярэднi вопыт i метады работы, заснаваныя на аб’ектыўнасцi i празрыстасцi ўсяго бiзнэсу, няважна пад якiм «дахам» — дзяржаўным цi недзяржаўным. — Юрый Сцяпанавiч, адчуваецца, што ў вас вялiкi энергетычны зарад. Тым не менш далёка не кожны чалавек нават з добрай працоўнай бiяграфiяй рызыкнуў бы ўзначалiць, на першы погляд, эканамiчна непад’ёмнае прадпрыемства, якiм яшчэ нядаўна была Гродзенская тытунёвая фабрыка з яе непагашанымi крэдытамi i шматлiкiмi мiльярднымi даўгамi. — Скажыце шчыра: такi эканамiчны цуд — вынiк працоўнага метаду бiзуна i пернiка? — Давайце толькi не будзем кiдацца ў крайнасцi. Пра садзейнiчанне з боку дзяржавы я ўжо сказаў. А што датычыцца наладжвання працоўнай дысцыплiны, дык тут усё проста як двойчы два. Чалавек, якi добра працуе, адпаведным чынам атрымлiвае i добрую зарплату. Я не сказаў бы, што тут быт вызначае свядомасць цi наадварот. Мяркую, што гэтыя фiласофскiя пастулаты, якiя лёгка прымяняюцца да звычайнага вытворчага працэсу, удала дапаўняюць адзiн аднаго. — Юрый Сцяпанавiч, усё ж прыемна ўсведамляць, што за год на Гродзенскай «табачцы» адбылiся кардынальныя змены. Праўда, у мяне ў галаве не зусiм укладваецца, як тытунёвы бiзнэс можа развiваць кiраўнiк, якi не курыць i даволi раўнадушны да цыгарэтнага дыму? — Атрымлiваецца, што курыльшчыкi самi вызначаюць лепшыя ўзоры? — Значыць, вам не даводзiцца ўмешвацца ў працэс фармiравання кампанентаў цыгарэты? — Паўтаруся, што мы абапiраемся толькi на смак айчынных курыльшчыкаў. Лiчу, што гэта самы лепшы ход у вызначэннi патрэб рынку i празрысты метад. Нiхто не кiне камень у мой агарод наконт магчымага лабiравання чыiхсьцi iнтарэсаў цi асабiстага густу дырэктара. — Юрый Сцяпанавiч, i ўсё ж: вам удалося звыкнуцца з пахам тытуню, якi чуваць нават каля прахадной фабрыкi? — Скажу больш, я навучыўся разбiрацца ў тытунi, нiколi не трымаўшы ў зубах цыгарэту цi папiросу. I не толькi на тытунёвым складзе, дзе знаходзiцца тавар з маркiроўкай Бразiлii, Iнданезii, В’етнама, Iндыi, Балгарыi, Малдовы, Калумбii цi Аргенцiны. Часта бываю ў службовых камандзiроўках, дзе расце табак, i стараюся ўбiраць усю iнфармацыю, якая датычыцца тытунёвай справы i самога тытуню. Напрыклад, як вырошчваецца раслiна, яе ферментацыя, сарцiроўка. Зараз я магу сказаць, што якасць тытуню залежыць ад многiх фактараў: лiсце, што знаходзiцца знiзу — нiжэйшага гатунку, крыху вышэй — адпаведна i гатунак змяняецца ў лепшы бок. Самыя каштоўныя тыя, што растуць на версе. Яшчэ трэба ведаць, з якога боку гары расце тытунь — з паўднёвага цi паўночнага. Далей iдзе апрацоўка ўраджаю. Карацей кажучы, трэба сабаку з’есцi, каб пазнаць усе нюансы тытунёвай справы. Пакуль мне гэта ўдаецца. — Апошнiм часам Гродзенская тытунёвая фабрыка на слыху многiх курцоў, у тым лiку i замежных. I прычына таму — выпуск з канвеера прадпрыемства новых цыгарэт пад патранажам сусветнавядомай кампанii «Брыцiш-Амерыкан Табако». Гэта вынiк удалага супрацоўнiцтва цi проста прыемнае iмгненне ў дзяржаўнай праграме iмпартазамяшчэння? — Не пакрыўлю душой, калi скажу, што выпуск новых цыгарэт, гаспадаром якiх з’яўляецца кампанiя «Брыцiш-Амерыкан Табако» — гэта ўдалае спалучэнне нашых памкненняў. Магчыма, на пачатку сумеснай дзейнасцi наша супрацоўнiцтва раглядалася як часовае. Аднак час паказаў, што ГТФ i БАТ — добрасумленныя партнёры, якiя могуць наладзiць выпуск цыгарэт пакуль сярэдняга цэнавага сегмента на вельмi высокiм узроўнi. — Цi значыць гэта, што ў блiжэйшым будучым партнёрамi Гродзенскай тытунёвай фабрыкi «Нёман» могуць стаць i iншыя сусветнавядомыя цыгарэтныя вытворцы. Такiя, напрыклад, як «Фiлiп Морыс». — Я не будуць зараз сцвярджальна гаварыць, што заўтра мы можам наладзiць цеснае супрацоўнiцтва з iншымi брэндавымi кампанiямi, хоць дарога на ГТФ нi для каго не закрыта. Тым не менш нам хацелася сумесна з БАТам увасобiць у жыццё яшчэ не адзiн сумесны праект i арганiзаваць на фабрыцы ўвесь асартымент цыгарэт, якi выпускае кампанiя «Брыцiш-Амерыкан Табако». Гэта датычыцца i ўсiх цэнавых узроўняў. — Прызнайцеся, што дружба з БАТам дала добры штуршок у развiццi гродзенскай «табачкi»? — Несумненна, хоць, паўтаруся, такое супрацоўнiцтва носiць узаемавыгадны характар. Тым не менш работа з кампанiяй «Брыцiш-Амерыкан Табако» — адно задавальненне. Ведаеце, для курцоў на цыгарэтным пачку важна не толькi тое, што там напiсана назва фiрмы «Брыцiш-Амерыкан Табако», але i нешта па-англiйску. Што зробiш, такi менталiтэт у нашага курца. — А што, у курцоў, напрыклад, азiяцкiх краiн густы адрознiваюцца ад славянскiх? — За кожнага з iх, канешне, адказваць не магу, але ўпэўнены, што ў Кiтаi, Iндыi, Iране цi В’етнаме цыгарэты, выпушчаныя ў Беларусi, проста не прыжывуцца. — На ваш погляд, якiя тэндэнцыi зараз пераважаюць у свеце айчынных курцоў. Цi ёсць у нас шэры рынак, якi ў свой час увасаблялi бабулькi з поўным баявым наборам ад танных папярос да каштоўных «парод» цыгарэт? — Пачну з апошняга пытання. Шэры рынак зараз, безумоўна, ёсць, але ўжо з нешырокiм размахам, як 5—7 гадоў таму. Мне здаецца, што ў нашу краiну падпольна завозяцца адна-дзве маркi цыгарэт. Такiя, напрыклад, як «Саюз-Апалон». Думаю, што з’ява часовая, бо ў хуткiм часе Гродзенская тытунёвая фарбрыка будзе выпускаць абасалютна ўвесь асартымент для курцоў. Што датычыцца тэндэнцый айчыннага рынку, зараз мы значна павялiчылi выпуск цыгарэт з фiльтрам. — Гэта значыць, што курэц стаў больш цывiлiзаваным i заможным? — Гэтае меркаванне таксама мае права на жыццё. Зрэшты цыгарэты з фiльтрам — асноўная прадукцыя прадпрыемства. Яны вырабляюцца з тытунёвай мешкi American Blend. Менавiта на гэты клас тытунёвых вырабаў ГТФ робiць стаўку, паколькi агульнасусветныя тэндэнцыi развiцця тытунёвага рынку характарызуюцца пастаянным павелiчэннем долi спажывання такога роду вырабаў. — Юрый Сцяпанавiч, а можа сярэднестатыстычны курэц проста клапоцiцца аб сваiм здароўi? — Не магу сцвярджаць, бо на кожным пачку напiсана, што курэнне небяспечна для здароўя. Калi б надта хвалявалiся, то не курылi б. Але ж гэтае меркаванне, мне здаецца, з вiртуальнай галiны... — бо кiнуць курыць — справа не з лёгкiх? — Не ведаю, бо не курыў. Але ж навейшая гiсторыя тытуню налiчвае звыш 500 гадоў, калi Калумб у пошуках Iндыi адкрыў Амерыку i адтуль прывёз тытунь у Еўропу. Не хацелася б надалей удавацца ў гiстарычае мiнулае, бо гэта зойме шмат часу. Хоць калi верыць летапiсцам сярэднiх вякоў, то атрымлiваецца, што тытунём лячылi многiя хваробы... Як бы там нi было, курэнне — гэта шкодная звычка, ад якой проста так не пазбавiшся. Калi прытрымлiвацца статыстыкi, то можна адзначыць станоўчую тэндэнцыю: колькасць курцоў змяншаецца, i праз пару-тройку гадоў у нашай краiне курыць будзе не больш за 10 працэнтаў насельнiцтва. Але ж курыва застанецца. Таму мы павiнны клапацiцца аб iх здароўi, выпускаючы высакаякасную прадукцыю з панiжаным утрыманнем смол i нiкацiну. — Юрый Сцяпанавiч, паводле законаў эканомiкi, выпусцiць добрую прадукцыю — яшчэ мала для дасягнення адпаведнага эканамiчнага поспеху. Яе трэба належным чынам упакаваць i ў аптымальныя тэрмiны прадаць, каб мець абаротныя сродкi на развiццё. — Вы маеце рацыю. Я ўпэўнiўся, што якасная мешка тытуню, будзе гэта American Blend, якая складаецца з тытунёвай сыравiны накшталт Вiрджынiя, Арыенталь цi Барлей, складае толькi 30 працэнтаў поспеху. На канечную прадукцыю даволi значна ўплывае канструкцыя цыгарэты — папера, фiльтр, абадо, перфарацыя. Я ўжо не кажу пра цыгарэтны пачак. Але нават калi ўсё гэта зроблена, то гэта яшчэ не канечны пункт у вашым бiзнэсе. Прадаць тавар — вось задача. — Вядома, што айчынны гандаль для беларускiх вытворцаў нават прадукцыi вельмi высокай якасцi быў галаўным болем. — У недалёкiм мiнулым ГТФ таксама была не выключэнне — магазiны нам былi павiнны да 6 мiльярдаў рублёў. Цяпер сiтуацыя змянiлася да лепшага, зноў жа дзякуючы дапамозе дзяржавы. У гандлёвую сетку краiны мы пастаўляем вялiкi асартымент цыгарэт — лёгкiх, суперлёгкiх, з ментолам. Ва ўстаноўлены перыяд Белкаапсаюз трымае справаздачу перад урадам наконт разлiкаў i пратэрмiнаваных плацяжоў. Такая схема работы ў сцiслыя тэрмiны дала станоўчы вынiк. Цяпер мы не з’яўляемся беспрацэнтнымi крэдыторамi для мноства гандлёвых кропак, што дазваляе ГТФ дынамiчна развiвацца, рабiць значныя адлiчэннi ў дзяржбюджэт, а самае галоўнае — удасканальваць выпускаемую прадукцыю i дасягаць максiмальна магчымай якасцi. З гiсторыi Гродзенскай тытунёвай фабрыкi Архiўныя матэрыялы сведчаць, што роўна 145 гадоў таму — 17 лiпеня 1861 года купец Абрам Гордан на пару з Лейбам Шарашэўскiм падаў прашэнне ў Гродзенскае Губернскае праўленне з просьбай адкрыць у Гродне тытунёвую фабрыку. У сувязi з тым, што Лейба Шарашэўскi не меў купецкiх правоў, дазвол на адкрыццё фабрыкi было дадзена купцу Абраму Гордану. Гэта цiкава ведаць... Як бачна, традыцыi тытунёвай вытворчасцi ў Гродне маюць не менш салiдны тэрмiн, чым у буйнейшых заходнiх фiрмаў, а высокiя патрабаваннi да якасцi прадукцыi былi характэрны для Шарашэўскiх, бо надпiс на iх прадукцыi сведчыў: «Якасць супраць ранейшай значна лепшая!». Прадукцыя фабрыкi была шырока вядома як у Расiйскай iмперыi, так i за яе межамi. Прадпрыемства Л. Шарашэўскага мела таварны знак, зацверджаны ўрадам Расii, i выпускала курыльны i нюхальны тытунь, папiросы, сiгары i махорку... У 1907 годзе тытунёвая фабрыка пераўтворана ў акцыянернае таварыства, яе гадавая прадукцыя ў той час складала звыш 4 мiльёнаў царскiх рублёў. Першая сусветная вайна i акупацыя горада Гродна кайзераўскiмi войскамi прывялi да скарачэння i заняпаду вытворчасцi. 1924 год азнаменаваны нацыяналiзацыяй фабрыкi Польшчай i звальненнем асноўнай масы рабочых. У 1929 годзе фабрыка перажывала сусветны эканамiчны крызiс. Пасля далучэння Заходняй Беларусi да СССР (1939 год) пачалася рэканстуркцыя прадпрыемства, аднак у пачатку Вялiкай Айчыннай вайны фабрыка была амаль поўнасцю разрушана, а пасля 1945 года пачалося пасляваеннае аднаўленне прадпрыемства. Чвэрць стагоддзя, да 1980 года, фабрыка займала вядучае месца ў галiне. У 1964 годзе ў Беларусi было створана тытунёвае вытворчае аб’яднанне «Нёман», Гродзенская тытунёвая фабрыка стала галаўным прадпрыемствам гэтага холдынга. У часы Савецкага Саюза фабрыка па праву лiчылася флагманам айчыннай вытворчасцi цыгарэт i папiрос, уваходзiла ў тройку буйнейшых вытворцаў дадзенага вiду прадукцыi ў краiне. 1 студзеня 1988 года аб’яднанне «Гроднатытуньпрам» было лiквiдавана i пераўтворана ў Гродзенскую тытунёвую фабрыку «Нёман». 29 снежня 2000 года ГТФ «Нёман» была зарэгiстравана гродзенскiм гарадскiм выканаўчым камiтэтам як «Рэспублiканскае вытворчае унiтарнае прадпрыемства «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Якасць — ключ да канкурэнтаздольнасцi i працвiтання прадпрыемства Гродзенская тытунёвая фабрыка па-ранейшаму трымае сваю фiрменную марку, i на сёння мае трывалыя пазiцыi на айчынным рынку, кантралюючы звыш 50 працэнтаў паступленняў цыгарэт i папiрос у ганлёвую сетку рэспублiкi. Адным з немалаважных фактараў, якiя пацвярджаюць высокую якасць прадукцыi, з’яўляецца атрыманы ГТФ сертыфiкат на адпаведнасць сiстэмы менеджменту якасцi мiжнародным стандартам серыi ISO 9001—2001, якi зарэгiстраваны ў Нацыянальнай сiстэме сертыфiкацыi Рэспублiкi Беларусь i ў нямецкай сiстэме акрэдытацыi TGA. Удалае i гарманiчнае спалучэнне традыцый, прафесiйнага майстэрства кадраў i найноўшых тэхналогiй сталi надзейнымi спадарожнiкамi ГТФ на шляху да свайго пакупнiка. Палiтыка ў вобласцi якасцi (вытрымкi) Мэта выкананне патрабаванняў спажыўца — важнейшая частка работы па павышэнню якасцi; павышэнне задаволенасцi спажыўца праз выпуск тытунёвых вырабаў адпаведнай якасцi, арыентаваных на рынкавы попыт; узаемавыгадныя адносiны з нашымi спажыўцамi i павышэнне жыццёвага ўзроўню ўсiх работнiкаў фабрыкi. Асноўныя задачы стварэнне ўмоў для вытворчасцi тытунёвых вырабаў, якiя задаволяць патрабаваннi спажыўцоў i будуць канкурэнтаздольнымi на сучасным рынку; папярэджанне i ўстараненне дэфектаў тытунёвых вырабаў на ўсiх этапах iх стварэння i вытворчасцi; паляпшэнне эканамiчнага становiшча фабрыкi за кошт знiжэння затрат вытворчасцi, павелiчэння аб’ёмаў рэалiзацыi за кошт росту пазiцый на тытунёвым рынку Рэспублiкi Беларусь, пашырэння рынку збыту. Шляхi вырашэння мэтаў i задач рэалiзацыя маркетынгавай стратэгii; укараненне прагрэсiўных тэхналогiй i сучаснага абсталявання; павышэнне квалiфiкацыi кадраў; пастаяннае ўдасканаленне сiстэмы менеджменту якасцi; выкананне патрабаванняў аховы працы i прамысловай бяспекi. НАШЫ РЭКВIЗIТЫ: Рэспублiка Беларусь, 230771 г. Гродна, вул. Арджанiкiдзе, 18. тэл.+ 375 152 525161 факс + 375 152 565334 e-mail: market@mail.grodno.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэспандэнт «Звязды» з нагоды 145-годдзя Гродзенскай тытунёвай фабрыкi «Нёман» сустрэўся з яе кiраўнiком Юрыем Чарнышовым |
|