Закон. I праца
Сяргей ГРЫБ
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказваюць дырэктар дэпар-тамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Анатоль Пятровiч САДАЎНIЧЫ i начальнiк упраўлення прававога забеспячэння i нагляду дэпартамента Алена Васiльеўна КАМIСАРАВА.
(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 14, 15 ліпеня.) — Цi можа 14-гадовы школьнiк папрацаваць памочнiкам камбайнера падчас жнiва? У прыватнасцi, цi не забараняе гэта наша заканадаўства? Мiкалай Мiкалаевiч СКАЧКОЎ, Шчучынскi раён — Згодна са Спiсам работ, на якiх забараняецца выкарыстанне працы асоб маладзей 18 гадоў, што быў зацверджаны пастановай Мiнiстэрства працы ад 2 лютага 1995 года, працаваць на самаходных сельскагаспадарчых машынах могуць толькi падлеткi, якiм ужо споўнiлася 17 гадоў. I толькi ў выпадку, калi яны маюць выдадзенае ва ўстаноўленым парадку пасведчанне на права кiравання гэтымi машынамi. — Цi мае права наймальнiк падчас водпуску перыядычна тэлефанаваць дадому i прасiць выйсцi на работу, каб выканаць тыя цi iншыя даручэннi? Алена, г. Мiнск — Для адклiкання з водпуску павiнен выдавацца загад. Пры гэтым само адклiканне дапушчальнае толькi са згоды работнiка, iнакш кажучы, зрабiць гэта ў аднабаковым парадку наймальнiк не мае права. Таму пры званках з просьбай выйсцi падчас водпуску на работу трэба самастойна вырашаць — пагаджацца або адмаўляцца. I, калi работнiк пагаджаецца, то наймальнiку неабходна вызначыцца з кампенсацыяй — да прыкладу, гэта можа быць даплата або прадастаўленне дадатковага дня адпачынку «ўзамен». Калi ж работнiк не пагаджаецца, то нейкiм чынам прымусiць яго немагчыма. Як немагчымыя ў такiм выпадку i якiя-небудзь «санкцыi» з боку наймальнiка. — Чаму загадчык раённых архiваў па асабiстаму саставу не з’яўляецца дзяржаўным служачым? Як мне падаецца, яго работа нiчым не адрознiваецца ад работы iншых служачых выканкама. Васiль ПЯШЭВIЧ, Жыткавiцкi раён — Дзяржаўная служба — гэта прафесiйная дзейнасць асобы, якая займае пэўную пасаду ў пэўным органе дзяржаўнага кiравання, скажам, у мiнiстэрстве, дзяржкамiтэце, iх структурных падраздзяленнях, абласным, гарадскiм, раённым выканаўчым камiтэце i г.д. Прычым у дадзеным выпадку трэба заўважыць, што органы дзяржкiравання не з’яўляюцца камерцыйнымi арганiзацыямi. Тады як архiвы выконваюць некаторыя вiды работ па дагаворах — iншымi словамi, вядуць дзейнасць, якая прыносiць даход. Адпаведна, пасаду загадчыка архiва да лiку пасад дзяржслужачых аднесцi нельга. — Я iнвалiд III групы ад агульнага захворвання. Зараз працую ў дзiцячым садку вартаўнiком i адначасова тут жа — на 0,5 стаўкi рабочым. Цi не маглi б вы адказаць, якi ў мяне павiнен быць адпачынак? Другое пытанне. Цi мае права на дадатковы адпачынак лiквiдатар на падставе артыкула 20 Закона «Аб сацыяльнай абароне асоб, якiя пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС»? I трэцяе. Цi абкладаецца падаходным падаткам зарплата iнвалiда III групы ў поўным памеры? Аляксандр Аляксандравiч ВЕРАМЕЙЧЫК, г. Чэрвень — Калi iнвалiд працуе, то, незалежна ад групы, ён мае права на асноўны падоўжаны водпуск працягласцю 30 каляндарных дзён. Такiм чынам, Аляксандр Аляксандравiч, у выпадку, калi ў вас няма права на дадатковы водпуск ( да прыкладу, за шкодныя ўмовы працы), то ваш водпуск павiнен працягвацца менавiта такi перыяд. Па другому пытанню. Артыкул 20 Закона «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС» нiякiх «дабавак» да водпуску не дае. I наконт падаходнага падатку. Зноў-такi нiякiх iльгот па падаткаабкладанню ў iнвалiдаў III групы ад агульнага захворвання няма. Пэўныя льготы тут маюць толькi iнвалiды з дзяцiнства. — У нас, вясковых работнiкаў культуры, часцяком праходзяць розныя выязныя семiнары i iншыя мерапрыемствы. Прычым удзельнiчаем мы ў iх без абеду i калi-нiкалi — па 10 гадзiн запар. Цi могуць падобныя мерапрыемствы працягвацца столькi часу i цi павiнны нам прадастаўляць двайную аплату, або, як варыянт, — адгулы? Марыя ПУЦЬКО, Асiповiцкi раён — У дадзеным выпадку трэба высветлiць, цi ўваходзiць удзел у падобных мерапрыемствах у працоўную функцыю работнiка. I калi ўваходзiць, то тут, у залежнасцi ад пасады, ёсць варыянты. Скажам, калi работнiк з’яўляецца служачым, то для яго вызначана занятасць ва ўмовах ненармаванага працоўнага дня. Прычым гэта акалiчнасць кампенсуецца прадастаўленнем дадатковага водпуску. Iншая сiтуацыя — калi ўдзельнiк узгаданых вамi мерапрыемстваў з’яўляецца рабочым. Ненармаваны дзень тут не прадугледжаны. А, значыць, ёсць падстава казаць аб аплаце за «звышурочную» работу. — Цi могуць пры заключэннi кантракта павысiць аклад усяго на 0,5 працэнта? Алег Канашэвiч, г. Гродна — Могуць. Справа ў тым, што Дэкрэт «Аб дадатковых мерах па ўдасканальванню працоўных адносiнаў, умацаванню працоўнай i выканальнiцкай дысцыплiны» ад 26 лiпеня 1999 года прадугледжвае толькi максiмальную «планку» стымулявання пры пераводзе работнiка на кантракт — павышэнне тарыфнай стаўкi да 50 працэнтаў i прадастаўленне да 5 дадатковых дзён водпуску. У той жа час якiх-небудзь мiнiмальных памераў стымулявання дэкрэт не вызначае. — 15 мая споўнiлася 55 гадоў i я, як настаўнiца, выйшла на пенсiю. Аднак працягвала працаваць да 30 чэрвеня — тэрмiну заканчэння кантракту. Кантракт са мной працягваць не сталi, а выплацiлi чэрвеньскую зарплату i кампенсацыю за 45 дзён адпачынку. З улiкам таго, што папярэднi працоўны адпачынак быў мiнулым летам, цi павiнны мне выплацiць звычайныя адпускныя — за 57 дзён? I цi павiнны адпускныя чалавека, якi ўжо не будзе працаваць, абкладацца падаходным падаткам? Ларыса Мiкалаеўна КАМIНСКАЯ, Лагойскi раён — Кампенсацыя за нявыкарастаны водпуск, якая выплачваецца работнiку пры звальненнi, вызначаецца не за поўны год, а прапарцыянальна адпрацаванаму часу. Такiм чынам, хутчэй за ўсё, парушэнняў у гэтым выпадку няма. Разам з тым, Марыя Мiкалаеўна, кампенсацыя за нявыкарыстаны водпуск падаходным падаткам абкладацца не павiнна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў «Звязды» адказваюць дырэктар дэпар-тамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Анатоль Пятровiч САДА |
|