Беларусы, якiя знаходзiлiся ў Лiване, вылецелi дадому
БЕЛТА
Шэсць беларускiх грамадзян, якiя знаходзiлiся ў Лiване, учора ранiшнiм рэйсам «Аэрафлота» самастойна адбылi з Дамаска. Аб гэтым паведамiў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Беларусi ў Сiрыi i Лiване (па сумяшчальнiцтву) Уладзiмiр Лапата-Загорскi.
Паводле яго слоў, беларусы, сярод якiх былi i дзецi, прыбылi з Лiвана ў Дамаск наземным шляхам. Асноўная маса нашых суайчыннiкаў, як мяркуецца, будзе эвакуiравана з Лiвана ў Сiрыю сёння пры садзейнiчаннi Ганаровага консула Рэспублiкi Беларусь у Лiване, дадаў дыпламат. Паводле ацэнак беларускага пасольства, на тэрыторыi Лiвана можа знаходзiцца да 300 беларускiх грамадзян.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэсць беларускiх грамадзян, якiя знаходзiлiся ў Лiване, учора ранiшнiм рэйсам «Аэрафлота» самастойна адбылi з Дамаска
|
|