У мяккiм зiхаценнi роднага краю
Марыя КРУПСКАЯ
У Нацыянальным музеi гiсторыi культуры Беларусi пры садзейнiчаннi народнага фотаклуба «Мiнск» i ўпраўлення культуры Мiнгарвыканкама набiрае абароты фатаграфiчная эстафета аўтарскiх калекцый «Творчасць без межаў». Адкрыў эстафету фотамастак Сяргей Качаргiн з яго лiрычнымi, ахiнутымi мяккiм зiхаценнем, пейзажамi, эцюдамi... З мiлымi сэрцу краявiдамi роднай Беларусi выступiць Уладзiмiр Няхайчык. Яго выстава «Нёманскiя акварэлi» будзе доўжыцца да 19 лiпеня. Кожны наступны чацвер выставачная зала музея будзе чакаць прыхiльнiкаў творчасцi Аляксандра Чанцова — 27 лiпеня, Вiктара Паршына — 3 жнiўня, Вiктара Сядых — 10 жнiўня. А завершыць своеасаблiвы творчы марафон фотамастак Вiктар Жураўкоў, экспазiцыя твораў якога адкрыецца 17 жнiўня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нацыянальным музеi гiсторыi культуры Беларусi пры садзейнiчаннi народнага фотаклуба «Мiнск» i ўпраўлення культуры Мiнгарвыканкама набiрае абароты фа |
|