Алiмпiйскi чэмпiён з Мiншчыны атрымае катэдж
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Кожны пераможца будучай летняй Алiмпiяды-2008, жыхар Мiншчыны, атрымае ў падарунак катэдж, а яго трэнер — аўтамабiль. Аб гэтым паведамiў старшыня Мiнаблвыканкама, кiраўнiк грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя коннага спорту» Мiкалай Дамашкевiч падчас мiжнародных спаборнiцтваў па коннаму трохбор’ю, якiя прайшлi на мiнулых выхадных у Ратамцы.
Мiкалай Дамашкевiч падкрэслiў, што спартсменаў, якiя праслаўляюць краiну i родную Мiнскую вобласць, трэба падтрымлiваць. Разам з iншымi вiдамi, конны спорт у апошнiя гады значна прасунуўся наперад. Галоўны суддзя прайшоўшага спаборнiцтва Сьюзан Сцюарт з Вялiкабрытанii падзялiлася сваiмi ўражаннямi: «Я ўпэўнена, што ў вас ёсць усе падставы для развiцця коннага спорту самага высокага ўзроўню. Добрыя конi, наезнiкi Тор-узроўню, энтузiязм i трэнерская база». Генеральным спонсарам спаборнiцтваў, якiя праводзяцца ўжо дзевяты год запар, нязменна выступае замежная кампанiя «Лукойл-Беларусь». Свята спорту сёлета сабрала рэкордную колькасць удзельнiкаў — каля 70 наезнiкаў з Расii, Украiны, Iзраiля, Славакii, Аўстрыi. Беларускiя спартсмены — Вячаслаў Пойта i Алена Целяпушкiна занялi першае i другое месцы ў самых складаных вiдах спаборнiцтва — ССI***, i атрымалi лiцэнзiю на права ўдзельнiчаць у чэмпiянаце свету i Сусветных конных гульнях.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны пераможца будучай летняй Алiмпiяды-2008, жыхар Мiншчыны, атрымае ў падарунак катэдж, а яго трэнер — аўтамабiль |
|