21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не прапусціце сезон гаючых ягад

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА

Нарыхтоўчыя прадпрыемствы спажывецкай кааперацыi павысiлi закупачныя цэны на чарнiцы да Br4—5,5 тыс. за адзiн кiлаграм i тым самым практычна зраўнялi iх з рынкавымi. Аб гэтым паведамiў начальнiк упраўлення нарыхтовак i работы рынкаў Белспажыўсаюза Уладзiмiр Гапановiч.

Паводле яго слоў, такiя меры прыняты для павышэння матэрыяльнага стымулявання зборшчыкаў ягад, каб яны здавалi iх перш за ўсё нарыхтоўшчыкам спажыўкааперацыi. Раз’язныя нарыхтоўшчыкi вядуць прыём ягад непасрэдна на месцах збору ў лесе, а таксама на мiнi-рынках уздоўж аўтатрас.

Прадпрыемствы спажыўкааперацыi, зацiкаўленыя ў максiмальнай закупцы лясных ягад i выкананнi ўстаноўленага задання па iх экспарту, прымаюць у гэтым годзе i iншыя меры, расказаў Уладзiмiр Гапановiч. Так, раз’язныя нарыхтоўшчыкi наведваюць актыўных зборшчыкаў ягад дома, заключаюць з iмi дагаворы на пастаўку ягад, выдзяляюць тавары i прадукты ў крэдыт у лiк будучай здачы.

З плануемых у гэтым годзе 5,5 тыс. тон чарнiц закуплена ўсяго 228 тон. Уся ягада накiравана на перапрацоўку. У галiне дзейнiчае два тунэлi па глыбокай замарозцы ягад на Маладзечанскiм i Iванаўскiм харчовых камбiнатах, адзначыў начальнiк упраўлення нарыхтовак i работы рынкаў Белкаапсаюза. «Як толькi ўстановiцца прымальная цана на чарнiцы на знешнiм рынку, а яна, як правiла, у 5—6 разоў вышэй у параўнаннi з дзеючай на ўнутраным рынку, мы зможам ажыццяўляць пастаўкi прадукцыi на экспарт, — патлумачыў Уладзiмiр Гапановiч. — У Беларусi яшчэ ёсць запасы чарнiц, у iншых жа краiнах Еўропы з-за засухi чарнiчнiкi загiнулi цалкам, «згарэлi» чарнiцы ва Украiне, таму на пастаўкi лясной ягады з Беларусi разлiчваюць многiя замежныя спажыўцы».

У нарыхтоўшчыкаў ужо ёсць вопыт па аператыўнай закупцы садовых сунiц у насельнiцтва. Нягледзячы на абмежаваны тэрмiн нарыхтоўкi гэтай ягады — ён доўжыўся ўсяго два тыднi — прадпрыемствы спажыўкааперацыi накiроўвалi сёлета ў Столiнскi i Лунiнецкi раёны па 130—150 аўтамашын штодзень для закупкi ў насельнiцтва сунiц. Скаргаў на тое, што дзесьцi нельга было здаць ягады, у гэтым годзе не паступала. Закуплена 2700 тон садовых сунiц, што для сёлетняга засушлiвага лета нядрэнна, лiчыць Уладзiмiр Гапановiч.

Нарыхтоўка ягад будзе прадоўжана i, па разлiках спецыялiстаў, асноўны аб’ём закупак чарнiц, журавiн i бруснiц будзе ажыццёўлены спажыўкааперацыяй, а не заезджымi камерсантамi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нарыхтоўчыя прадпрыемствы спажывецкай кааперацыi павысiлi закупачныя цэны на чарнiцы да Br4—5,5 тыс. за адзiн кiлаграм i тым самым практычна зраўнялi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика