Летняя ночка... «цэнтральная»
Ларыса ЦIМОШЫК
Кароткiя летнiя ночы нiбыта створаны для таго, каб забыць пра сон. Варыянтаў можа быць многа. Але найбольш культурны i пры гэтым цiкавы прапаноўвае сталiчны кiнатэатр «Цэнтральны».
Напрыканцы чэрвеня «Цэнтральны» перайшоў на працу ў летнiм рэжыме. Напярэдаднi выхадных тут дэманструюць фiльмы не толькi днём, але i ноччу. Начныя сеансы разлiчаны на тых людзей, якiя шмат працуюць увесь тыдзень i не маюць магчымасцi хадзiць па кiнатэатрах. Але асаблiва ўпадабалi новаўвядзенне маладыя людзi, якiя гатовыя сядзець у кiнатэатры ўсю ноч i глядзець фiльм за фiльмам. Тым больш што глядзець кiно можна не толькi ў самой зале, але i на тэлеэкране, якi месцiцца ў холе кiнатэатра. Тут жа ўсю ноч працуе i бар... Цана такога задавальнення — тая ж, што i на дзённыя кiнасеансы, i фiльмы дэманструюцца тыя ж самыя. Але ж чаго вартая сама рамантыка — выйсцi з кiно i заспець ранiшнi Мiнск, якi ў ружовых сонечных промнях даглядае свой кароткi i таму асаблiва салодкi летнi сон...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы чэрвеня «Цэнтральны» перайшоў на працу ў летнiм рэжыме. Напярэдаднi выхадных тут дэманструюць фiльмы не толькi днём, але i ноччу
|
|