Што можа стараста?
Барыс ПРАКОПЧЫК
У Ваўкавыскiм раёне сталi ўжо традыцыйнымi занальныя злёты старастаў на тэрыторыi таго цi iншага населенага пункта.
Паводле слоў старшынi Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў Святланы Прадко, падчас такiх сустрэч старасты наведваюць сацыяльна значныя аб’екты, знаёмяцца з добраўпарадкаваннем дваровых тэрыторый, цiкавяцца, як вырашаюцца сацыяльныя запыты насельнiцтва. Да прыкладу, на адным з апошнiх злётаў на тэрыторыi Гнезнаўскага сельсавета прынялi рашэнне разгледзець на чарговых раённых семiнарах пытаннi стану калодзежаў, якасцi пiтной вады i медыцынскага абслугоўвання ў вёсцы. Хоць што датычыцца медыцыны, то зроблена ў раёне нямала. Адчынены дзве бальнiцы сястрынскага догляду на 50 ложкаў у вёсках Волпа i Гнезна. Толькi за апошнi год на капiтальны i бягучы рамонт устаноў аховы здароўя зрасходавана 1 мiльярд 601 мiльён рублёў, а для набыцця медабсталявання за 2002—2005 гады — 13 мiльярдаў 421 мiльён рублёў. Сёлета на базе двух карпусоў былога санаторыя «Рось» адчынiлi аддзяленне на 40 месцаў для кругласутачнага знаходжання пажылых людзей i iнвалiдаў. З мэтай вывучэння грамадскай думкi па той цi iншай праблеме ў раёне практыкуюць правядзенне «прамых тэлефонных лiнiй» раённым Саветам дэпутатаў, сельскiмi i пасялковымi Саветамi. Новая форма работы, зноў жа з удзелам старастаў i дэпутатаў — анкетаванне сельскага насельнiцтва. Анкетаванне задзейнiчалi, напрыклад, пры падрыхтоўцы да сесii пытання аб сумеснай рабоце ўчастковых iнспектараў з органамi тэрытарыяльнага грамадскага кiравання i самакiравання па выкананню Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб мiлiцыi». Праведзенае сельскiм актывам анкетаванне паказала, што не ўсе рэспандэнты ведаюць свайго ўчастковага, а многiя з апытаных лiчаць, што грамадскi парадак на вёсцы не палепшыўся. Вынiкi аналiзу анкетавання былi падведзеныя па кожнаму сельскаму Савету асобна, з дэталёвым абмеркаваннем iх у РАУС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ваўкавыскiм раёне сталi ўжо традыцыйнымi занальныя злёты старастаў на тэрыторыi таго цi iншага населенага пункта |
|