21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Маладосць, на жаль, не вечная

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА. Фота Мiкалая ЦIТОВА

СВЯТЛО Ў АКНЕ

У Цяцерынскам сельскiм Савеце на Кругляншчыне ёсць бальнiца сястрынскага догляду. Яна — адзiная ў гэтым раёне. У бальнiцы дзесяць месцаў, якiя пастаянна запатрабаваныя.




Акуратны цагляны будынак сельскай бальнiцы, навокал — кветкавыя клумбы, зялёны газон i чыстыя дарожкi. На ганку пры ўваходзе сядзяць старыя. «Дзень добры, дзядулi!» — «У нас тут дзядуль няма, адны хлопчыкi», — усмiхаюцца яны.

У адным крыле будынка — сельская ўрачэбная амбулаторыя, адкуль даносiцца бадзёры крык немаўляцi. З гэтым кантрастуе цiшыня пакояў, дзе жывуць пацыенты сястрынскага догляду.

25-гадовая Iрына Цiмко — галоўны ўрач амбулаторыi i бальнiцы. Працуе ў Цяцерыне каля года. Яна — малады спецыялiст: пасля заканчэння ВНУ трапiла па размеркаванню на Кругляншчыну.

— У бальнiцы сястрынскага догляду знаходзяцца людзi, якiя ў гэты момант маюць патрэбу не ў лячэннi, а ў дапамозе, — тлумачыць Iрына. — Гэтыя старыя не могуць жыць самастойна, i ў нас яны могуць знаходзiцца ад 3 да 6 месяцаў.

Цяцерынская сельская ўчастковая бальнiца стала спецыялiзавацца на сястрынскiм доглядзе ў 2004 годзе (паводле рашэння Круглянскага райвыканкама).

— Старым i адзiнокiм людзям, у якiх няма блiзкiх сваякоў, цяжка жыць: цяжка тапiць печку, нарыхтоўваць дровы, даглядаць гаспадарку i сябе, — каментуе намеснiк старшынi Круглянскага райвыканкама Тамара Аксёнава. — I ў нас такiх людзей станавiлася ўсё больш. Так наспела неабходнасць адкрыць бальнiцу.

У Цяцерына накiроўваюць старых паводле рэкамендацый з месцаў. Сельскiя Саветы сочаць за сiтуацыяй на сваёй тэрыторыi з дапамогай мясцовых медыцынскiх устаноў i паведамляюць звесткi пра нямоглых у раённае ўпраўленне па працы i сацыяльнай абароне.

Нельга сказаць, што вяскоўцы радасна вiталi пераўтварэнне сваёй бальнiцы ва ўстанову для старых людзей. Яны былi занепакоены тым, цi не застануцца самi без медыцынскай дапамогi. У некаторых месцах на Магiлёўшчыне вяскоўцы нават абуралiся з гэтай нагоды. Праўда, у Цяцерыне навiну ўспрынялi даволi спакойна. Медыкi патлумачылi, што без дапамогi нiхто не застанецца: амбулаторыя працуе спраўна, тут дзейнiчае дзённы стацыянар на 4 месцы, а з сур’ёзнымi хваробамi накiроўваюць у райцэнтр.

У Магiлёўскай вобласцi цяпер налiчваецца 15 бальнiц сястрынскага догляду: дзве — у Магiлёве i Бабруйску, астатнiя — у вёсках. Новыя падобныя ўстановы адкрываць пакуль не плануецца, хоць патрэба ёсць. Медыкi лiчаць, што ўрэшце доглядам састарэлых людзей павiнна будзе цалкам заняцца сацыяльнае ведамства.

Раней ва ўсiх сельскiх бальнiцах нямоглым старым проста адводзiлася некалькi месцаў: яны там жылi, а не лячылiся. Ложкi былi для людзей бясплатныя i патрабавалi значных фiнансавых укладанняў з бюджэту. Для выпраўлення сiтуацыi i былi створаны бальнiцы сястрынскага догляду. Упершыню ў краiне такая ўстанова для старых адкрылася менавiта на Магiлёўшчыне — у вёсцы Мiлаславiчы Клiмавiцкага раёна ў 1996 годзе. Утварэнне бальнiц сястрынскага догляду дазваляе эканомiць сродкi для сферы медыцыны i адначасова з’яўляецца палёгкай для старых.

Бальнiца сястрынскага догляду — гэта не бясплатная ўстанова. Паводле рашэння ўладаў, пацыентам Цяцерынскай бальнiцы сястрынскага догляду 80 працэнтаў пенсii трэба аддаць за пражыванне i харчаванне. Па ўсёй Магiлёўскай вобласцi — да 90 працэнтаў. Харчаванне тут добрае i разнастайнае: штодня сокi i садавiна, i абавязкова — страва з мяса. Словам, старыя задаволеныя.

Прыкладна раз на месяц у бальнiцу прыязджаюць наведвальнiкi. Звычайна, гэта не самыя блiзкiя сваякi — напрыклад, пляменнiкi пацыентаў.

Пацыенты бальнiцы звычайна выпiсваюцца не дадому, а ў iнтэрнатныя ўстановы. Псiхалагiчна ў бальнiцы сястрынскага догляду старым больш камфортна, таму што заўсёды ёсць, хоць бы тэарэтычная, магчымасць паехаць дадому i паглядзець на родную хату. Аднак быць пацыентам Цяцерынскай бальнiцы можна толькi часова.

— Тут людзi праходзяць поўнае медыцынскае абследаванне i ўвогуле — знаходзяцца пад пастаянным наглядам медсястры, — гаворыць Iрына Цiмко. — Калi патрэбны працэдуры — калi ласка. Хвароб ва ўсiх шмат, бо пацыентам за 70 гадоў, а ёсць i такiя, каму за 90. У асноўным лечым ад высокага цiску i iшэмii.

— Але самае галоўнае для пацыентаў — догляд i зносiны, — лiчыць фэльчар Нiна Савiцкая. — Яны любяць пагутарыць, успомнiць сваю маладосць.

— Iм трэба адчуваць увагу, — падтрымлiвае размову медсястра Ала Карпечына. — Старых неабходна пакармiць, раз на тыдзень памыць у лазнi, прынесцi-аднесцi i гэтак далей. I iншым разам сумна бабулям увечары: запрашаюць паслухаць, як яны жылi i працавалi. Што ж, усе мы людзi i самi такiмi будзем.

Супрацоўнiкi бальнiцы гавораць, што старых шкада, бо яны вельмi бездапаможныя. У некаторых з iх нiколi не было сям’i, у iншых — сваякi памерлi, але ёсць i такiя, у якiх дзецi з’ехалi за мяжу або ўвогуле адмовiлiся ад бацькоў.

73-гадовая Нiна Дзмiтрыеўна ў бальнiцы амаль паўгода. Пайшла замуж за ўдаўца i пасля яго смерцi не паладзiла з падчаркай. Давялося сысцi з дома. Некалькi гадоў блукала па сваяках. А калi захварэла, то зразумела, што яна, старая i хворая, вялiкi цяжар для iх.

— Я не каюся, што прыйшла сюды, у бальнiцу, — гаворыць жанчына. — Я нiкому нiчым не абавязана i вольна сябе адчуваю. Гляджу тэлевiзар, чытаю газеты — толькi не навiны, яны мне не цiкавыя. Не хачу адсюль нiкуды сыходзiць.

Сцяпану Мiтрафанавiчу сёлета споўнiцца 80 гадоў. Трапiў сюды, калi пачалi слабнуць ногi — спачатку з адной палкай хадзiў, потым з дзвюма. У гэтага дзядулi — складаны лёс, i характар таксама. Ёсць дзецi, але з iмi ён не знайшоў паразумення, у тым лiку i ў пытаннях веры.

— Дзякуй уладзе, што не крыўдзяць старых, — гаворыць Сцяпан Мiтрафанавiч. — Я чакаю смерць, калi шчыра, i пра будучае не думаю. Мне аднаму дома дрэнна было, а тут вакол мяне людзi.

Казiмiры Станiславаўне — 94 гады. Сын жыве ва Украiне. Некалi ён прыязджаў да мацi часта, а цяпер i сам хварэе.

— Я прыйшла ў Круглянскую бальнiцу i папрасiла, каб мяне ўзялi пажыць, пакуль моцны мароз, — тлумачыць бабуля. — А цяпер хочацца дадому, але не адпускаюць.

Насамрэч, аднойчы яе ўзялi дадому пляменнiкi на некалькi дзён, але праз некалькi гадзiн старая захацела вярнуцца ў бальнiцу. Тады i сказала, што лепей ёй ужо нiдзе не будзе.

— У iх розныя лёсы, але праблемы аднолькавыя, — гаворыць Тамара Аксёнава. — Канешне, да iх у вёсцы прыходзiў сацыяльны работнiк. Ён можа прынесцi ваду, але печку штодня не вытапiць. Таму звычайна забiраем старых сюды ўзiмку. А летам яны просяцца хоць бы месяц цi некалькi дзён дома пабыць. Iм падаецца, што яны здолеюць. Але потым старшыня сельсавета тэлефануе: трэба тэрмiнова забiраць. Ды i газ ужо страшна на старых пакiдаць — тут i да бяды недалёка...

Мiкалай Антонавiч, якому 75 гадоў, у Цяцерынскi шпiталь трапiў нядаўна. Пакуль нiяк не можа прызвычаiцца, сумуе па дому, але разумее, што самастойна жыць не здолее.

— Было сваякоў, але час прыйшоў — усе на тым свеце, — скардзiцца дзядуля.

Ён толькi нядаўна пахаваў жонку. Гавораць, для адаптацыi ў бальнiцы патрэбна некалькi тыдняў. А пакуль Мiкалаю Антонавiчу вельмi цяжка: ён сядзiць пры ўваходзе на ганку, глядзiць удалечыню, i слёзы кацяцца па яго шчаках.

— Людзi павiнны думаць, што маладосць — не вечная, — гаворыць Тамара Аксёнава. — I яны таксама стануць старымi, iм таксама будзе патрэбна дапамога. Нельга сваiх нямоглых сваякоў кiдаць, трэба быць з iмi. А наша задача — у любым выпадку са спачуваннем ставiцца да старых i рабiць усё магчымае, каб яны не адчувалi сябе пакрыўджанымi.

Круглянскi раён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Цяцерына накiроўваюць старых паводле рэкамендацый з месцаў. Сельскiя Саветы сочаць за сiтуацыяй на сваёй тэрыторыi з дапамогай мясцовых медыцынскiх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика