21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Камфорт i сэрвiс у сельcкай мясцовасцi...

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

БЫЦЦЁ НАША

Звычайна бытавое абслугоўванне абмяжоўваецца простымi, але неабходнымi ўсiм рэчамi. I калi ў горадзе цырульня, палiклiнiка або крама знаходзяцца пад бокам, то ў вёсцы задаволiць запатрабаванасць у той цi iншай паслузе больш складана. Вядома ж, на квадратны кiламетр плошчы ў нашай краiне гарадскога насельнiцтва жыве больш, чым вясковага, таму i наладзiць сэрвiс там зручней. Але камфорту хочацца ўсiм, незалежна ад месца пражывання.

Перасовачная служба сэрвiсу прапануе...

Барысаўскi раён — адзiн з самых вялiкiх у Беларусi. Акрамя таго, ён «расцягнуты» па памерах. А згодна са стандартамi, адзiн прыёмны пункт павiнен абслугоўваць 2 тысячы чалавек. Таму i пайшлi мясцовыя ўлады на вельмi зручны крок: арганiзавалi перасовачныя прыёмныя пункты. Машына прадпрыемства «Барысаўбытсэрвiс» аб’язджае ўсiх жыхароў, збiрае заказы на рамонт абутку, адзення, абсталявання, набыццё бытавых прыбораў. Апроч таго, у машыне мабiльнай службы быту ёсць мiнi-цырульня. Але гэта толькi частка вырашэння праблемы. Другi крок — павелiчэнне пералiку паслуг непасрэдна ў прыёмным пункце. У Навасёлкаўскiм сельскiм Савеце яго адчынялi-зачынялi, зноў адчынялi — i так некалькi разоў. Але ў апошнiя гады памяшканне нарэшце адрамантавалi i пачалi працу. I не памылiлiся. Акрамя традыцыйных паслуг (згодна з сацыяльнымi стандартамi), тут можна заказаць новую мэблю, узоры якой прадстаўлены вельмi разнастайна, цi наняць рабочых для рамонту памяшкання.

— Пасля праходжання вучэбных курсаў, якiя арганiзавала раённая служба быту, я атрымала дадатковую спецыяльнасць цырульнiка, — расказвае касiр-прыёмшчык адначасова «галоўны» чалавек на прадпрыемстве Людмiла Лапарэвiч. — Таксама займаемся продажам уласна пашытай бялiзны, кошт якой нiжэй, чым у гарадской краме. Зараз мы пашырылi асартымент паслуг — можна зрабiць рамонт гадзiннiкаў, радыёапаратуры, здаць адзенне ў хiмчыстку, адрамантаваць яго, зрабiць заказ на рытуальныя паслугi. Майстра радыёапаратуры вызываем на дом, рабочых для рамонту нам шукае Барысаўская раённая арганiзацыя службы быту.

Прыемна, што тэрмiны выканання заказаў адразу ж абмяркоўваюцца. Паводле слоў жыхароў сельсавета, у апошнія часы карыстацца паслугамi прыёмнага пункта яны сталi значна часцей. Вiдавочна, i прыбытак расце.

Яшчэ адзiн вiд паслуг, так неабходны ўсiм, звязаны з вольным часам. На жаль, у Навасёлках пакуль няма ўласнага клуба. «Я спецыяльна звяртаю ўвагу на тое, што ў нашым сельсавеце моладзi няма дзе бавiць вольны час. У СВК «Вялiкiя Навасёлкi», якi, дарэчы, уваходзiць у лiк лепшых гаспадарак краiны па вытворчасцi малака i мяса, юнакоў i дзяўчат працуе шмат, але на выхадныя яны не ведаюць, чым сябе заняць. Спадзяюся, што з пачаткам будаўнiцтва аграгарадка нам дапамогуць вырашыць праблему», — падкрэслiў старшыня Навасёлкаўскага сельскага Савета Уладзiмiр Каратко.

Пошта — цэнтр сувязi. I не толькi

Яшчэ адзiн традыцыйны «цэнтр» паслуг — вясковая пошта суседняга, Аздзяцiцкага сельскага Савета. Пошта — гэта i аплата за радыё, тэлефон, кватэру, i гандлёвая кропка, дзе можна набыць неабходныя дробязi, iнструменты, папулярную зараз латэрэю. Асартымент, як паведамiла начальнiк пошты Валянцiна Шалайко, залежыць ад попыту насельнiцтва — калi ён ёсць, прывозяць запатрабаваную рэч з горада. Газета, дзякуй Богу, застаецца адной з галоўных крынiц iнфармацыi. Скажам адразу ж — вясковым паштальёнам працаваць складана. Пiсьмы i газеты, пенсii i пасылкi дастаўляюцца або на веласiпедзе, або на ўласным транспарце — запрэжаным канi — у любое надвор’е. I не было выпадку, калi б паштальён спазнiўся. Сталым людзям ён заўсёды падкажа, якую газету выпiсаць. Аб дзейнасцi пошты як аднаго з вiдаў бытавога абслугоўвання сведчыць той факт, што на прадпрыемстве завялi спецыяльны сшытак для заказаў.

— Друкаваныя выданнi ў вёсцы чытаюць, i гэта добра. Людзi больш сталага ўзросту шмат гадоў выпiсваюць свае любiмыя газеты: «Звязду», «Беларускую нiву», «Советскую Белоруссию». Моладзь цiкавiцца забаўляльнымi выданнямi, жанчыны — часопiсамi пра прыгажосць i хатнюю гаспадарку. На тысячу чалавек прыпадае больш за восемсот выданняў.

У амбулаторыях лечаць усё

Медыцынскiя паслугi заўсёды стаялi як бы паасобку ў сiлу сваёй спецыфiчнасцi. У Аздзяцiцкiм сельсавеце дзейнiчаюць амбулаторыя i ФАП. У апошнiя гады з усiмi праблемамi медыкi пачалi спраўляцца самастойна — канешне, акрамя сур’ёзных медыцынскiх аперацый. Тут жа працуе стаматалачiчны кабiнет. «Ну i як зубы лечаць, не балюча»? — пытаюся ў галоўнага ўрача амбулаторыi Наталлi Ляшук.

— Не, нiхто пакуль не скардзiўся. Мы аказваем паслугi па лячэнню i выдаленню зубоў. Апаратура стаiць такая ж, як i ў гарадской палiклiнiцы, таму праблем узнiкаць не павiнна. Увогуле, мы спраўляемся самi: i з вiзiтамi на дом прыходзiм, i ў амбулаторыi прымаем кожны дзень па 20—30 чалавек.

Наталля нарадзiлася ў Гродне, там жа скончыла медыцынскi унiверсiтэт. Па размеркаванню трапiла ў Барысаўскi раён на пасаду галоўнага ўрача. Кажа, што працаваць з людзьмi ёй цiкава. Адна толькi праблема ў амбулаторыi — ёй патрэбна перасяленне ў больш прасторнае памяшканне. Зараз медыцынская ўстанова знаходзiцца на першым паверсе жылога дома, але, як спадзяюцца медыкi, разам з будаўнiцтвам аграгарадка для амбулаторыi знойдзецца новае, больш зручнае памяшканне.

* * *

Не апошнюю ролю ў вырашэннi пэўных праблем па бытавому аслугоўванню адыгрываюць iндывiдуальныя звароты грамадзян ў сельскi Савет. Як кажуць усе жыхары, сельская выканаўчая ўлада застаецца адзiным органам мясцовага кiравання, якi вырашае амаль усе надзённыя пытаннi — хтосьцi звернецца па праблеме асвятлення, iншы — па рамонту агароджы, часам нават сваркi с суседзямi трэба разбiраць.

— Сельскiя саветы з’яўляюцца своеасаблiвым звяном памiж чалавекам i вышэйстаячымi органамi ўлады. Праблем кожны дзень разглядаецца шмат. У асноўным, канешне, яны датычацца добраўпарадкавання, паляпшэння бытавых умоў. Акрамя таго, мы ездзiм «па людзях», заносiм у спецыяльны журнал усе скаргi, прапановы, заўвагi. Таму я не буду казаць, што праца старшынi сельскага Савета лёгкая — наадварот, на iм ляжыць адказнасць за дабрабыт усiх жыхароў вёскi. Няма ў нас выхадных — звароты прымаюцца кожны дзень. Канешне, да кожнага трэба знайсцi падыход — часам з чалавекам проста пагутарыш, i ў яго лягчэй становiцца на душы, — зазначае старшыня сельскага Савета Валерый Утчына.

Аграгарадкi, якiя павiнны адкрыцца ў Барысаўскiм раёне, задаволяць дадатковыя запатрабаваннi — калi з iнфраструктурай будзе ўсе больш-менш добра, падчас будаўнiцтва домiкаў з’явяцца новыя вулiцы, якiя будуць па-сучаснаму ўпрыгожаныя, з добрым азеляненнем i гульнявымi пляцоўкамi для дзяцей.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звычайна бытавое абслугоўванне абмяжоўваецца простымi, але неабходнымi ўсiм рэчамi. I калi ў горадзе цырульня, палiклiнiка або крама знаходзяцца пад б
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика