21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Iдэальны варыянт — наяўнасць кандыцыянера...»

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

А на мой погляд...

Як беларусы змагаюцца са спякотай?

Што вы лепш пераносiце: надзвычай спякотнае надвор’е цi холад? Як вы змагалiся са спякотным надвор’ем, якое было ў Беларусi гэтым летам (i, не выключана, яшчэ будзе)?

Мiкалай ДУБОВIК, намеснiк старшынi Камiсii па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу:

— Спякота пераносiцца складана. Але холад, на мой погляд, пераносiць значна цяжэй... У народзе кажуць, што пар касцей не ломiць. I я з гэтым згодны.

У парламенце мой кабiнет знаходзiцца на першым паверсе. Калi адчынiш акно, то спякота ад асфальта iдзе ў кабiнет. I тэмпература ў iм даходзiць да плюс 30 градусаў. Вельмi горача... Ёсць у кабiнеце вентылятар. I ён у некаторай ступенi знiмае праблему. Канешне, iдэальны варыянт — наяўнасць кандыцыянера. Але карыстаюся тым, што маю... Нягледзячы на ўсё гэта, паўтару, спякота пераносiцца значна лягчэй, чым вялiкi мароз. Як у Антарктыдзе або ў Арктыцы, у якiх я пабываў...

Падчас спякоты я п’ю халодныя напоi. П’ю, нягледзячы на тое, што ўрачы не рэкамендуюць пiць напоi з халадзiльнiка. Аддаю перавагу кефiру, бо ён надзвычай добра наталяе смагу. Таксама п’ю мiнеральную ваду.

Юрый ГРОС, загадчык аддзела пiсьмаў i прыёму грамадзян Сакратарыята Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу:

— Спякоту я не люблю. Аддаю перавагу прахалодзе. Як ратуюся ў надзвычай цёплае надвор’е? Iмкнуся менш бываць на вулiцы ў гэты час. I п’ю халодныя напоi... За горад у спякоту еду рэдка, бо не люблю сонца — хутка «згараю».

Раiса БАБАНЬ, дырэктар школы—дзiцячага сада ў вёсцы Лаўрышава Навагрудскага раёна:

— Для мяне добрае надвор’е летам — градусаў 20—25... А што раблю ў надзвычай спякотнае надвор’е? Стараюся не выходзiць удзень на вулiцу. П’ю шмат вады. Раблю прахаладжальныя напоi — з мятай, мелiсай. Выкарыстоўваю тое, што расце на прысядзiбным участку... Выходжу з дома ўжо блiжэй да вечара — зрабiць нешта на агародзе i г.д.

Аляксандр КАРНЮШКIН, загадчык аддзела ідэала-гічнай працы Нясвiжскага райвыканкама:

— Я люблю «сярэдняе» надвор’е — каб было не вельмi спякотна i не надта холадна. Калi надзвычай горача, то пераносiць гэта, канешне, цяжка. Ведаю, што вельмi спякотнае надвор’е гэтым летам дрэнна ўплывала на здароўе людзей. I цiск падымаўся, i скаргi былi на работу сэрца...

Падчас спякоты я менш спажываў мяса, больш — салатаў. Аддаваў перавагу гароднiне i садавiне. I да трох лiтраў у суткi выпiваў напояў. Аддаю перавагу квасу. У Нясвiжы ёсць фiлiял «Крынiцы», дзе вырабляюць добры квас.

Галiна БIРУКОВА, сакратар Гарадзейскага пасялковага выканкама (Нясвiжскi раён):

— Падчас апошняй спякоты я была ў Брэсце. Жыла ў шматпавярховым доме, i гэта было цяжка... У спякоту не хочацца выходзiць на вулiцу. Ды i чалавек у такое надвор’е становiцца, на маю думку, менш сабраным.

З апошняй спякотай змагалася ўжываннем напояў у вялiкiх аб’ёмах. У асноўным аддавала перавагу слабагазаванай вадзе. А вось алкагольныя напоi не варта наогул ужываць у такое надвор’е...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як беларусы змагаюцца са спякотай?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика