Кошт i смак вады
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Асаблiва старэйшая вясковая сям’я Мiкалая i Наталлi Ардзюкоў, якiя больш чым за 50 гадоў сумеснага жыцця так i не дачакаліся, каб i да iхняга двара прыйшоў водаправод. Як гэта робiцца не тое што ў цывiлiзаваным свеце — у вёсках побач. Па ваду гаспадарам прыходзiцца дабiрацца з бiдонамi i вёдрамi да крынiцы аж на край вёскi. Добра, што ёсць у гаспадарцы свой конь, i Мiкалай Мiкалаевiч, былы сельскi працаўнiк, яшчэ ў сiлах паднiмаць 40-лiтровую флягу. Няцяжка ўявiць, як зiмою ў завеi дабiраецца ён i адкопвае тую крынiцу. Вады ў гаспадарцы расходуецца нямала, не наездзiшся. А людзi жывуць так не тое што з году ў год — дзесяцiгоддзямi, усё жыццё. I на падворку сям’i Ардзюкоў, i наўкола вада знаходзiцца вельмi глыбока — каля 20 метраў. Капаць такую студню не адважваецца нiводзiн спецыялiст. Пракладаць сюды водаправод таксама немэтазгодна — вёска неперспектыўная. Вось чаму ў Сапатнiцы не тое што пляснуць вады — капнуць не дазваляюць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па ваду гаспадарам прыходзiцца дабiрацца з бiдонамi i вёдрамi да крынiцы аж на край вёскi. Добра, што ёсць у гаспадарцы свой конь |
|