Хроніка апошніх падзей
Iзраiль i «Хiзбалах» нарэшце заявiлi аб гатоўнасцi весцi перамовы
Улады Iзраiля могуць пайсцi на перамовы з «Хiзбалах» па вызваленню лiванскiх зняволеных з iзраiльскiх турмаў, каб завяршыць крызiс, якi разгарэўся пасля захопу баевiкамi гэтай арганiзацыi двух iзраiльскiх салдат. У сваю чаргу, кiраўнiцтва лiванскай групоўкi таксама гатова зрабiць спробу ўрэгуляваць канфлiкт. «Думаю, у вынiку мы даставiм салдатаў дамоў. Калi адным са спосабаў з’яўляюцца перамовы па лiванскiх зняволеных, то, мяркую, мы можам разгледзець гэтую магчымасць», — заявiў мiнiстр унутранай бяспекi Iзраiля Авi Дзiхтэр. Аднак пакуль невядома, выказаў мiнiстр сваю асабiстую думку цi яго словы адлюстроўваюць агульную пазiцыю ўрада. Нагадаем, што яшчэ напярэдаднi прэм’ер-мiнiстр Эхуд Ольмерт катэгарычна адмаўляў магчымасць абмену палоннымi, а ў той жа час баевiкi «Хiзбалы» катэгарычна адмаўляюцца абмяркоўваць магчымасць свайго раззбраення. Прапрэзiдэнцкая «Наша Украiна» цяпер — у апазiцыi Ва Украiне прапрэзiдэнцкая парламенцкая фракцыя «Наша Украiна» з учарашняга дня афiцыйна знаходзiцца ў меншасцi або апазiцыi. Аб гэтым заявiў прадстаўнiк фракцыi Анатоль Кiнах на пасяджэннi Вярхоўнай Рады. «Наша Украiна заяўляе аб сваёй апазiцыйнай дзейнасцi, якая прадугледжвае ўдзел у рабоце парламента, — сказаў Больш як 60 чалавек загiнулi ў вынiку тэракта ў Iраку У iракскiм горадзе Куфа ў аўторак адбыўся выбух начыненай ўзрыўчаткай машыны. У вынiку тэрарыстычнага акта загiнулi больш як 60 чалавек, а 90 атрымалi раненнi. Выбуховае ўстройства спрацавала ў натоўпе рабочых на адным з мясцовых кiрмашоў, побач з якiм размешчана мячэць. Паводле сведчанняў вiдавочцаў, на месцы здарэння пасля выбуху ўспыхнулi беспарадкi. Мясцовыя жыхары — прыхiльнiкi шыiцкай галiны iслама — закiдалi прыбыўшых палiцэйскiх камянямi. Палiцэйскiя паспрабавалi разагнаць натоўп, адкрыўшы агонь у паветра. Пры гэтым яшчэ некалькi чалавек атрымалi раненнi. Куфа, размешчаны за 150 кiламетраў на поўдзень ад Багдада, — адзiн з буйнейшых шыiцкiх рэлiгiйных цэнтраў у краiне. Мячэцi i мнагалюдныя кiрмашы неаднаразова станавiлiся мiшэнямi баевiкоў. Вялiкая колькасць ахвяр на востраве Ява Да 370 чалавек вырасла ўчора вечарам колькасць загiнулых у вынiку ўдару хваль цунамi, якiя абрынулiся ў панядзелак на паўднёва-заходняе ўзбярэжжа вострава Ява, сотнi прапалi без вестак. Тысячы мясцовых жыхароў у панiцы пакiнулi свае дамы. Звесткi аб загiнулых i пацярпелых, а таксама аб нанесеным уроне, пакуль не з’яўляюцца канчатковымi. Двухметровыя хвалi пашкодзiлi многiя гасцiнiцы на ўзбярэжжы, шматлiкiя будынкi разбураны. На сушу выкiнуты рыбалоўныя судны. У большасцi пацярпелых раёнаў няма электрычнасцi, i выратавальнiкi з цяжкасцю праводзiлi свае работы. Цэнтр па папярэджанню пагрозы цунамi на Гавайскiх астравах папярэджвае аб небяспецы паўтарэння стыхii, якая можа закрануць узбярэжныя раёны Iнданезii i Аўстралii. Нагадаем, што цунамi абрынулiся на Яву пасля мацнейшага землятрусу, сiла якога складала 7,5 бала па шкале Рыхтэра. Пацярпела вуха егiпецкага дыпламата У Бангладэш цырульнiк выпадкова адстрыг вуха егiпецкаму дыпламату. Iнцыдэнт адбыўся ў сталiцы краiны, горадзе Дака. Дыпламат з Егiпта зайшоў пастрыгчыся ў адну з цырульняў, дзе пад час стрыжкi майстар адрэзаў яму частку вуха. Пасля гэтага раззлаваны дыпламат напiсаў заяву ў палiцыю. Палiцэйскiя неадкладна затрымалi цырульнiка-недарэку, аднак праз некаторы час адпусцiлi. Справа ў тым, што дыпламат пашкадаваў яго i забраў сваю заяву. Ён напiсаў паперу, у якой заявiў, што даруе вiнаватаму, не мае да яго прэтэнзiй i просiць палiцыю не працягваць расследаванне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iзраiль i «Хiзбалах» нарэшце заявiлi аб гатоўнасцi весцi перамовы |
|