Расходы «сярэдняй» сям’i наблiзiлiся да 650 тысяч
Сяргей ГРЫБ
Паводле вынiкаў праведзенага Мiнiстэрствам статыстыкi i аналiзу выбарачнага абследавання хатнiх гаспадарак краiны, у I квартале гэтага года спажывецкiя расходы сярэдняй беларускай сям’i складалi 649 тыс. рублёў у месяц. Гэта аказалася прыкладна на 115 тысяч больш, чым за аналагiчны перыяд летась.
Асноўнымi напрамкамi расходаў заставалiся прадукты харчавання (43,5 працэнта ад агульнай сумы), нехарчовыя тавары (30,5 працэнта), аплата жыллёва-камунальных i iншых паслуг (23,5 працэнта). Разам з тым цiкава, што сёлета адзначана пэўнае павелiчэнне (на 1,9 пункта ў параўнаннi з мiнулым годам) затрат на нехарчовыя тавары, i iх змяншэнне — па артыкулах «харчаванне» i «аплата паслуг» (на 1,4 i 0,4 працэнтнага пункта адпаведна). Адбылося i пэўнае змяншэнне долi маламаёмнага насельнiцтва. Так, як паказала выбарачнае абследаванне мiнiстэрства, сёлета даходы менш за бюджэт пражытачнага мiнiмуму мелi 12,1 працэнта хатнiх гаспадарак Беларусi. Год таму гэты паказчык складаў 12,2 працэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта аказалася прыкладна на 115 тысяч больш, чым за аналагiчны перыяд летась |
|