Беларусь зацiкаўлена ў развiццi Калiнiнградскага порта
Аксана АШЭЎСКАЯ, БЕЛТА
Беларусь зацiкаўлена ў развiццi Калiнiнградскага порта, заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi ў час наведвання Балтыйска (Калiнiнградская вобласць).
Паводле яго слоў, пры адпраўцы беларускiх знешнегандлёвых грузаў на экспарт аддаецца перавага расiйскiм партам. У Балтыйску знаходзяцца пасажырскiя i грузавыя тэрмiналы, плануецца ўвядзенне аналагiчных збудаванняў, прызначаных для перавалкi нафты i мiнеральных угнаенняў. Магчыма, Беларусь выступiць у якасцi iнвестара аднаго з гэтых праектаў, сказаў Сяргей Сiдорскi. Прэм’ер-мiнiстр таксама паведамiў, што гэта i iншыя пытаннi, звязаныя з развiццём порта Калiнiнграда, будуць абмяркоўвацца ў вераснi ў час чарговага пасяджэння саюзнага ўрада.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi ў час наведвання Балтыйска (Калiнiнградская вобласць) |
|