Арганiзацыям, якiя ажыццяўляюць закупку сельскагаспадарчай сыравiны, будзе аказана дзяржпадтрымка
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 17 лiпеня падпiсаў Указ № 447 «Аб аказаннi дзяржаўнай падтрымкi арганiзацыям, якiя ажыццяўляюць закупку сельскагаспадарчай сыравiны, ягад i грыбоў ураджаю 2006 года».
Дакумент выдадзены ў мэтах фiнансавага забеспячэння своечасовых закупак сельскагаспадарчай сыравiны для дзяржаўных патрэб, а таксама арганiзацый i прадпрыемстваў збожжаперапрацоўчай i кансервавай прамысловасцi. Указам прадугледжваецца выдача банкамi (адкрытымi акцыянернымi таварыствамi «Ашчадны банк «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Белiнвестбанк», «Белпрамбудбанк», «Прiорбанк» i «Белзнешэканомбанк») на тэрмiн да аднаго года пад гарантыi Урада i мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў iльготных крэдытаў у памеры Br795,7 млрд, у тым лiку: Br426,2 млрд — на закупку ў сельскагаспадарчых арганiзацый прадукцыi раслiнаводства для рэспублiканскiх дзяржаўных патрэб i аплату транспартных расходаў па яе дастаўцы; Br241,9 млрд — на закупку i дастаўку фуражнага збожжа, бялковай сыравiны, у тым лiку за межамi рэспублiкi, зернебабовых культур, вотруб’я i правiту ў мэтах вытворчасцi поўнарацыённых камбiкармоў для прамысловай жывёлагадоўлi i птушкагадоўлi; Br127,6 млрд — на закупку бульбы, пладоў, агароднiны, ягад i грыбоў (у тым лiку дзiкарослых), а таксама аплату расходаў па iх дастаўцы. Указ устанаўлiвае парадак выплаты працэнтаў па крэдытах, умовы прадастаўлення гарантый урада, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. У 2006 годзе дзяржзаказ уключае 1 млн тон харчовага збожжа, 90 тыс. тон алейнага семя рапсу, 2 700 тыс. тон цукровых буракоў, 150 тыс. тон пiваварнага ячменю, 127 тыс. тон збожжа на спiрт i 16 тыс. тон iльновалакна. Прадугледжаная ўказам мэтавая фiнансавая падтрымка з боку дзяржавы адначасовых закупак харчовай i фуражнай сыравiны стварае ўмовы для забеспячэння харчовай бяспекi краiны i нармальнай работы вялiкай колькасцi арганiзацый i прадпрыемстваў рэспублiкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 17 лiпеня падпiсаў Указ № 447 |
|