Рэкардсмен па «замiнiраванню»
Iгар ГРЫШЫН
Менш чым за гадзiну ў Мiнску невядомы «замiнiраваў»... 13 магазiнаў i унiверсамаў.
«Рэкардсмен», пачынаючы з 20 гадзiн 20 хвiлiн, паспеў патэлефанаваць у гандлёвыя кропкi, што знаходзяцца на праспектах Незалежнасцi, Машэрава, Пушкiна i вулiцах Адзiнцова, Багдановiча, Русiянава, Ангарскай, Мiрашнiчэнка, Ляшчынскага, Пятра Глебкi, Казiнца i Уручская. Мужчына папярэджваў аб тым, што ў будынках магазiнаў i унiверсамаў закладзены выбуховыя прыстасаваннi. Як высветлiлася пазней, пасля праведзенага комплексу мерапрыемстваў, iнфармацыя невядомага «дабрадзея» не пацвердзiлася. А крыху пазней быў затрыманы i сам «жартаўнiк» — 39-гадовы непрацуючы мiнчанiн. Па фактах узбуджана 13 крымiнальных спраў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менш чым за гадзiну ў Мiнску невядомы «замiнiраваў»... 13 магазiнаў i унiверсамаў
|
|