Далей без «Шахцёра»
Адбылiся паядынкi ў адказ першага квалiфiкацыйнага раунда Лiгi чэмпiёнаў i, на жаль, чэмпiён Беларусi салiгорскi «Шахцёр» пакiдае турнiр. Што ж, у агульную перамогу «Шахцёра» пасля паражэння тыдзень таму (0:1) верылi толькi заядлыя аптымiсты (у тым лiку i галоўны трэнер Юрый Вяргейчык), аднак матч расставiў усё па сваiх месцах. «Шырокi Брэг» (Боснiя i Герцагавiна) — «Шахцёр» — 1:0.
Дарэчы, усе нашы суседзi дружна пераадолелi першы бар’ер Лiгi чэмпiёнаў: «Металург» (Латвiя) быў мацнейшы за казахстанскi «Актобе», малдаўскi «Шэрыф» прайшоў армянскi «Пюнiк», а грузiнская «Сiёнi» — азербайджанскi «Баку». Прыклад, як трэба гуляць з клубамi з Албанii паказаў лiтоўскi «Экранас». Пасля паражэння ў гасцях ад «Эльбасанi» 0:1, «Экранас» проста не пакiнуў сапернiкам шанцаў на сваiм полi — 3:0. У матчах 2-га квалiфiкацыйнага раунда, якi пройдзе 25, 26 лiпеня i 1, 2 жнiўня, сустракаюцца: «Шэрыф» — «Спартак» (Масква), «Металург» — «Дынама» (Кiеў), «Экранас» — «Дынама» (Харватыя), «Хартс» — «Шырокi Брэг».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылiся паядынкi ў адказ першага квалiфiкацыйнага раунда Лiгi чэмпiёнаў i, на жаль, чэмпiён Беларусi салiгорскi «Шахцёр» пакiдае турнiр
|
|