У Англii з’явiўся новы Абрамовiч?
Аляксандр Гайдамак, сын расiйскага мiльярдэра Аркадзя Гайдамака, стаў паўнапраўным кiраўнiком футбольнага клуба «Портсмут» — ён выкупiў яшчэ 50 працэнтаў клуба за 58,46 млн долараў. Ужо зараз многiя з балельшчыкаў праводзяць паралелi з «Чэлсi», якi належыць расiйскаму алiгарху Раману Абрамовiчу.
З пачатку года Аляксандр Гайдамак, грамадзянiн Францыi, iнвесцiраваў у клуб каля 20 млн фунтаў, аднак «Портсмут» ледзь не вылецеў з Прэм’ер-лiгi, скончыўшы чэмпiянат на 17-м месцы. Першым патэнцыяльным навiчком «Портсмута» можа стаць 20-гадовы партугальскi паўабаронца Мануэль Фернандэс. У вынiку пераходу гэты трансфер (10 млн) стане рэкордным у клубнай гiсторыi «Портсмута».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Гайдамак, сын расiйскага мiльярдэра Аркадзя Гайдамака, стаў паўнапраўным кiраўнiком футбольнага клуба «Портсмут»
|
|