Іванава на карце планеты
Яўген ПЯСЕЦКI
На адкрыццё знака, вырабленага з рэдкага каменя габродыябаз, з’едуцца прадстаўнiкi ЮНЕСКО i вучоныя з розных краiн. Гэта Дуга ўжо ўключана ў Спiс сусветнай спадчыны ЮНЕСКО, дзе ўзгадваецца побач з замкавым комплексам «Мiр» i Белавежскай пушчай. Увогуле ж у гэтым Спiсе названы i такiя скарбы цывiлiзацыi, як Егiпецкiя пiрамiды, Вялiкая кiтайская сцяна, Сабор Парыжскай Богамацi, архiтэктурна-культурны комплекс рэзiдэнцыi Радзiвiлаў у Нясвiжы. Тое, што Зямля мае форму элiпсоiда, было засведчана яшчэ ў XVIII стагоддзi. Але ж астраномы, географы, геадэзiсты адчувалi недахоп дакладнасцi сваiх вымярэнняў. Усё стала на свае месцы пасля таго, як былi праведзены новыя вымярэннi па мерыдыяну. Каб замацаваць на паверхнi Зямлi тыя разлiчаныя кропкi Дугi, у глыбiню закладвалiся гранiтныя кубы з адтулiнамi, залiтымi свiнцом. Неўзабаве месцы, дзе ў даўнiну былi зафiксаваны пункты, увойдуць у турыстычныя маршруты, да iх ужо робяць зручныя пад’езды, ствараюць побач зоны адпачынку. Вырабiць каменныя памятныя знакi даручана калектыву ТАА «Еўракамень», дзе маецца самае сучаснае абсталяванне для вырабу вялiкiх формаў з вечнага матэрыялу. Iванаўскi раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтым летам тут будзе ўстаноўлены знак на месцы, дзе ў першай палове XIX стагоддзя былi закладзены некаторыя з пунктаў Руска-Скандынаўскай дугi мерыды
|
|