21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што ўсё ж адбылося на з’ездзе?

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiктар ГЕРАСIМАЎ

Рэха падзеi

Уз’яднаўчы з’езд КПБ i ПКБ на платформе Камунiстычнай партыi Беларусi, якi адбыўся 15 лiпеня 2006 года ў Мiнску, атрымаў значны грамадскi рэзананс i выклiкаў цiкавасць не толькi прыхiльнiкаў сацыялiстычнай iдэi.

Па iнiцыятыве i настойлiвай просьбе супрацоўнiкаў пасольства ЗША ў Рэспублiцы Беларусь у Цэнтральным Камiтэце Камунiстычнай партыi Беларусi 19 лiпеня 2006 года адбылася сустрэча дыпламатаў пасольства ЗША i кiраўнiцтва КПБ. У сустрэчы ўдзельнiчалi: з амерыканскага боку — Дэрэк Хоган, кiраўнiк Палiтычнага i Эканамiчнага аддзела пасольства ЗША i Сцiвен Гiлен, другi сакратар пасольства; з беларускага боку — сакратар ЦК КПБ Георгiй Атаманаў.

Супрацоўнiкаў амерыканскага пасольства цiкавiў Уз’яднаўчы з’езд КПБ i ПКБ, якi адбыўся напярэдаднi. Дэрэк Хоган звярнуўся да сакратара ЦК КПБ: «Нас цiкавiць усё, што адбылося ў мiнулы выхадны. На мой погляд, гэта вялiкi крок у змяненнi палiтычнай сiтуацыi. Узнiкае такое ўражанне, што ваша партыя можа быць партыяй будучынi. Я хачу атрымаць каментарый».

Гутарка доўжылася больш за гадзiну. Цiкавасць амерыканскiх дыпламатаў была цалкам задаволена паўнацэннай iнфармацыяй аб сапраўдных матывах i прычынах iнiцыятывы правядзення Уз’яднаўчага з’езда, яго падрыхтоўкi i правядзення, складу дэлегатаў i прынятых рашэнняў.

Амерыканскiх суразмоўцаў хвалявала перспектыва i лёс Партыi камунiстаў Беларускай i яе кiраўнiка С. Калякiна пасля нядаўняга Уз’яднаўчага з’езда КПБ i ПКБ, парадак аднаўлення былых членаў ПКБ у партыйных арганiзацыях Камунiстычнай партыi Беларусi. Спадар Дэрэк Хоган занепакоены, што «партыя Калякiна можа спынiць сваю дзейнасць». Ён пацiкавiўся: «Ёсць высокая верагоднасць, што ў Калякiна не будзе партыi. Ваш з’езд выглядае як прыгожая i вельмi арыгiнальная спроба знiшчыць апазiцыйную партыю. Навошта спатрэбiўся такi складаны варыянт, дзяржава магла б проста зняць з рэгiстрацыi гэту партыю?».

Сакратар ЦК КПБ Георгiй Атаманаў вельмi падрабязна патлумачыў суразмоўцам: «Партыя, у якой кiраўнiцтва адарвалася ад радавых камунiстаў, не валодае сiтуацыяй у нiзавых партарганiзацыях i не здольная ўплываць на працэсы, што адбываюцца, напэўна, ужо не палiтычная партыя. Арганiзацыя, у якой невялiкай групай людзей завочна i оптам выключаюцца нязгодныя з дзейнасцю кiраўнiцтва, маналiтнай быць не можа: яна абавязкова распадаецца. Таму дзяржава або яе органы да прайшоўшага з’езда нiякiх адносiнаў мець не магла i не мае. Гэта воля толькi самiх камунiстаў». Сакратар ЦК КПБ пацвердзiў гатоўнасць партыi i яе абавязковы ўдзел у маючых адбыцца выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Суразмоўцы дамовiлiся аб прадаўжэннi кантактаў, умацаваннi ўзаемаразумення i дружбы памiж народамi Беларусi i ЗША.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уз’яднаўчы з’езд КПБ i ПКБ на платформе Камунiстычнай партыi Беларусi, якi адбыўся 15 лiпеня 2006 года ў Мiнску, атрымаў значны грамадскi рэзананс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика