21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шукай кнiгу летам

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Летась у Беларусi было выдадзена 575 кнiг, з iх 256 — на беларускай мове. Але за паўгода 2006 года ў свет выйшла ўжо 197 беларускамоўных выданняў. Iгар Лапцёнак, намеснiк мiнiстра iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, патлумачыў сiтуацыю так: «Ёсць дынамiка ў развiццi выданняў. Калi краiна жыве лепей, то i кнiгавыдаўцы маюць больш магчымасцяў рэалiзоўваць свае планы на выданне кнiг, i пакупнiкi галасуюць за добрую кнiгу, набываючы яе ў кнiгарнi».

У апошнiя гады ў нашай краiне стала развiвацца выданне альбомаў i кнiг, якiя накiраваныя на годнае прадстаўленне Беларусi, яе гiсторыi, помнiкаў, краявiдаў, дасягненняў. Абяцаюць, што да канца года ўбачыць свет выданне, якое прадстаўляе Нацыянальную бiблiятэку Беларусi.

Пра каларыт Беларусi думаюць сёння нават пры выданнi паштовак. Спецыяльна зроблены аналiз асартыменту паштовак паказаў, што сёння можна знайсцi вельмi добрыя i прыгожыя, але нейкай незвычайнасцi, адметнасцi ў iх няма. Той адметнасцi, якая б гаварыла аб беларускiм паходжаннi паштоўкi. Дзеля гэтага мiнiстэрства абвясцiла спецыяльны конкурс для мастакоў.

Але асаблiвая ўвага да мастацкай лiтаратуры. Беларусы — нацыя, якая любiць чытаць i цiкавiцца роднай лiтаратурай. Летась выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» выпусцiла 34 назвы кнiг. У тым лiку ўбачыў свет сёмы том Збору твораў Iвана Шамякiна, восьмы таксама на падыходзе. Але на гэтым увага кнiгавыдаўцоў да творчасцi Шамякiна не скончыцца: паводле пастановы Саўмiна, у блiжэйшыя гады павiнен убачыць свет больш поўны збор твораў пiсьменнiка, якi будзе складацца з дваццацi тамоў.

Каля двух дзесяткаў кнiг штогод выдаецца ў краiне для дзяцей. Не вельмi многа, лiчаць спецыялiсты. Магчыма таму выдаўцы вырашылi: калi ўжо выпускаць штучны тавар, то рабiць гэта з душой. Пэўныя праблемы з выданнем лiтаратуры для дзяцей узнiклi пасля таго, як выдавецтва «Дзiцячая лiтаратура» было далучана да «Мастацкай лiтаратуры». Але тым часам выдавецтва «Народная асвета» стала выпускаць мастацкую лiтаратуру, а не толькi падручнiкi.

Але справа выдаўцоў не толькi ў тым, каб выдаваць творы вядомых аўтараў, а яшчэ i ў тым, каб знаёмiць з новымi iмёнамi. «У нас адпрацаваная сiстэма працы з маладымi аўтарамi, — лiчыць Iгар Лапцёнак. — Ёсць мастацкiя часопiсы, дзе можна сябе паспрабаваць. Ёсць магчымасць выдацца ў серыi «дэбют». Ёсць шмат прыватных друкарняў, дзе можна рэалiзаваць свае амбiцыi. Але калi чалавек сур’ёзна хоча займацца абранай справай, то патрэбны i сур’ёзны падыход да яе, патрэбная ўвага з боку майстроў, якiя з табой працуюць».

Пiсьменнiк Мiкола Мятлiцкi, галоўны рэдактар часопiса «Полымя», заўважыў, што рыхтуючы «палымянскi» дэбют маладых аўтараў, ён быў уражаны апошнiм часам двума маладымi лiтаратарамi. Нарачанскi паэт Рагнед Малахоўскi прынёс такiя вершы, што адразу было зразумела: талент!.. А на пачатку года выпускнiк мiнскай школы Аляксей Бруй прымусiў задумацца: дзе ж гарадскi юнак мог атрымаць такую сакавiтую беларускую мову? Вiдаць, ён не толькi пiша, ён любiць чытаць па-беларуску...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась у Беларусi было выдадзена 575 кнiг, з iх 256 — на беларускай мове. Але за паўгода 2006 года ў свет выйшла ўжо 197 беларускамоўных выданняў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика