Слiмак, слiмак, выстаў рожкi...
Сымон СВIСТУНОВIЧ
Слiмакi жывуць у вiльготных мясцiнах, поўзаюць па кары дрэў цi нават камянях i сiлкуюцца мiкраарганiзмамi. Слiмак — даволi цiкавае беспазваночнае, асаблiва калi назiраць, як ён арыентуецца з дапамогай сваiх рожак, а яшчэ слiмак вельмi жывучы. У Навагрудку, у самым цэнтры горада, на памятным камянi давялося ўбачыць слiмака. Ужо з месяц стаяла спякота, i слiмак даўно павiнен быў высахнуць, бо застыў на самым санцапёку. Але гэтага не здарылася — слiмак iзаляваў сябе ад знешняга асяроддзя слiззю, якая зацвярдзела i прымацавала ракавiну да каменя, i слiмак застаўся ў нерухомасцi да лепшых часоў. Для экзотыкi я паспрабаваў развесцi слiмакоў на дачы, але iм штосьцi не падабаецца, бо кудысьцi знiкаюць. Спрадвеку ў нас вiнаградны слiмак iснаваў сам па сабе i нiхто да яго не меў справы. Нашаму чалавеку нават у галаву не магло прыйсцi, што слiмакоў можна есцi. I ў самыя галодныя часiны слiмакам нiчога не пагражала, а тут аказалася, што вiнаградныя слiмакi — далiкатэс. Iх ядуць не толькi ў Еўропе, але i краiнах Далёкага Усходу, напрыклад у Кiтаi. Аднойчы ў кiтайскiм рэстаране давялося пакаштаваць гэтых самых слiмакоў. Скажу, што праглынуць iх было вельмi цяжка i калi б не чырвонае вiно, то гэта зрабiць не ўдалося б. Але тым не менш у свеце хапае гурманаў, якiя ядуць слiмакоў з вялiкiм задавальненнем. I гэты факт, вiдавочна, вынiшчыць ушчэнт вiнаградных слiмакоў з нашых паркаў. Перад чыгуначным вакзалам Баранавiчы-Палескiя працуе закупачны пункт, дзе прымаюць грыбы, ягады ды слiмакоў. Зазiрнуў i ўбачыў каля дзесяцi скрынак з малюскамi. Хоць вiнаградны слiмак i немалы, трапляюцца экзэмпляры памерам з сярэднюю цыбулiну. Але ў скрынках было шмат i дробненькiх — з гарошыну. Прыёмшчыца растлумачыла, што вiнаградны слiмак — шкоднiк i ад яго знiшчэння толькi карысць. Тут можна пагадзiцца толькi напалову. Карысць маюць фiрмы, якiя закупляюць слiмакоў i перапрадаюць iх на Захад, ды тыя, хто збiрае малюскi. Праўда, у апошнiх прыбытак не надта вялiкi, бо за кiлаграм слiмакоў плацяць усяго 550 рублёў. Вiнаградны слiмак на Беларусi ўжо становiцца рэдкасцю. За некалькi апошнiх гадоў яго амаль вынiшчылi. Фiрмы з Гродна i Мiнска «шастаюць» па ўсёй краiне i, думаю, паспелi пабываць ва ўсiх старадаўнiх парках. Ва ўсякiм разе знайсцi мясцiну, дзе слiмак трапляўся б на кожным кроку, цяжка. Калi ў iншых краiнах вiнаградных слiмакоў разводзяць на спецыяльных фермах, то ў нас толькi нахiляйся i збiрай. А аб тым, што наносiцца шкода прыродзе, нiхто не гаворыць. Хоць i ўведзены квоты на збор слiмакоў, але час ужо ўпусцiлi i цяпер неабходна забараняць iх нарыхтоўку. А хто гэтыя квоты кантралюе!? Чаму дробныя лiсiчкi нельга збiраць, а малюсенькiх слiмакоў можна? Прыйшлi б iнспектары з аховы навакольнага асяроддзя на прыёмны пункт i сказалi б сваё слова — аштрафавалi б фiрму, бо з тых, хто слiмакоў збiрае, базiсную велiчыню не возьмеш — бедната. Хто хоча рабiць на слiмаках грошы, няхай стварае фермы i разводзiць iх. Тэхналогii ўжо адпрацаваныя i трэба толькi пераняць вопыт i падключыць да справы фiнансы. I другога шляху няма, а то, выкарыстаўшы момант i прабелы ў законах, нажываюцца адзiнкi, а ў пройгрышы ўсе астатнiя. Ды i ўвогуле, каб не здарылася так, што нам давядзецца разводзiць слiмакоў па дзяржаўнай праграме i засяляць iмi нашы паркi, а як хацелася б, каб можна было ўзяць слiмака ў руку i, як некалi, яму сказаць: «Слiмак, слiмак, выстаў рожкi, дам табе я два пiрожкi». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiнаградны слiмак на Беларусi ўжо становiцца рэдкасцю. За некалькi апошнiх гадоў яго амаль вынiшчылi. Фiрмы з Гродна i Мiнска «шастаюць» па ўсёй краiн |
|