21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Добры дзень, родныя словы!

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль КЛЫШКА

I ўсё ж: «курыць» або — «палiць», «танцаваць» або — «танчыць»?

У двары дома гаворым з суседам пра навiнкi беларускай лiтаратуры. Праходзiць хлопец. Раптам прыпыняецца i, чуючы нашу размову, пытаецца:

— Вы палiце?

Я крыху збянтэжыўся. Якое паленне? Гарадскi двор, вакол нi паленца i тым больш нi агню, нi куродыму.

I толькi папяроса ў руках незнаёмца ды знаёмая мне польская мова, ажывiўшы ў памяцi адпаведны выраз, далi зразумець, пра што пытаецца хлопец: «Вы курыце?».

Адкуль выплыла гэтае слова? Бо ўсюды ў Беларусi кажуць курыць. Вiдаць, некаму пачутае, напэўна, ад нейкага заходнебеларускага дзядулi польскае палiць у значэннi курыць падалося даўнейшым нашым, спрадвечна беларускiм словам. I ад аднаго хлопца да другога «пашылася ў людзi». На вялiкi жаль. I куродымiць.

Глядзiце, як вакол нашага курыць разраслося вялiкае сямейства: курнуць (зацягнуцца дымам адзiн раз цi трохi пакурыць), курэнне, курыва (тое, што кураць — папяросы, тытунь i сам дым ад курэння), курэц, курэцкi (курэцкiя прылады), курыльня (курылка) — пакой для курэння i г.д. Не перарабляць жа курца ў паляча, цi палёнцэго, а курыва ў палiва побач з iншым нашым палiвам.

Дык не трэба палiць, а — курыць. Зрэшты, i курыць не трэба. Пра гэта вам скажа кожны настаўнiк i медык. I кожны чалавек, якi шануе здароўе — сваё i чужое.

Сяды-тады пачуеш i слова таньчыць, якое таксама спрабуе пацiснуць у нашым доме даўно абжытае слова танцаваць.

Мiж iншым, польская мова (побач з таньчыць) не цураецца таньцоваць. Нават лаянка «Чорт з табою» з гэтым словам ды з упамiнаннем сабакi гучыць адметней: «пес з тобон таньцовал».

Дык навошта таньчыць? Таньчыць коло когось — увiвацца каля каго-небудзь, удыгаць перад кiм цi таньчыць як заграён (танцаваць, як зайграюць, сэнс: скакаць пад чужую дудку)?

Праўда, пакуль што i палiць у значэннi курыць i таньчыць шырокага ўжывання не атрымалi. Аднак ужо ёсць першыя спробы ўключыць слова танчыць у слоўнiк (Мн.: Сучаснае слова, 2004).

Да яўных паланiзмаў, у якiх не мае патрэбы сёння беларуская мова, я аднёс бы i словы накшталт, кшталтам.

Можна зразумець, калi яны траплялi ў мастацкiя творы ў першыя дзесяцiгоддзi мiнулага стагоддзя: яшчэ выпрацоўвалiся нормы лiтаратурнай мовы. Дарэчы, у «Слоўнiку беларускай мовы» пад рэдакцыяй акадэмiка АН БССР М.В. Бiрылы (Мн.: БелСЭ, 1987) пры слове кшталтам так i пазначана: устарэлае.

Добрае ў польскай мове, яно турбуе наш слых i вымаўленне сваiм нязвычным спалучэннем кшт. Бо назавiце хоць адно беларускае слоўца з такiм гукавым збегам!

Дык навошта ўжываць сёння гэтае накшталт (па-польску яно пiшацца ў два словы: «на кшталт»), калi ў нас для выказвання параўнальных адносiнаў iснуе такое мноства сваiх слоў: як, быццам, як быццам, быццам бы, як бы, бы, што, нiбы, нiбыта, усё роўна як, на ўзор, на манер, падобны да (а не на, хай будзе тут добрым напамiнальнiкам скарачэнне: i да таго пад. (i да таго падобнае).

Дык — на добры ўжытак, родныя слоўцы!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
I ўсё ж: «курыць» або — «палiць», «танцаваць» або — «танчыць»?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика