21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Поспех залежыць ад людзей»

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

На Мiншчыне з’яўляецца ўсё больш сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, да якiх далучаюцца адна цi дзве гаспадаркi. СВК «Цiмiразеўскi» яшчэ ў 2003 годзе першым з усёй вобласцi прыняў да сябе вытворчы кааператыў «Кастрычнiцкi». Сёння вытворчасць «Цiмiразеўскага» складае да 30 працэнтаў ад аб’ёму усёй сельскагаспадарчай прадукцыi Капыльскага раёна.

Далучаюць да моцных больш слабыя, каб пераадолець крызiс ды i каб людзi атрымлiвалi нармальную заработную плату. У вынiку ў Капыльскiм раёне не засталося нiводнай непрыбытковай гаспадаркi. У «Цiмiразеўскiм» за тры апошнiя гады павялiчылi вытворчасць у два-тры, а па асобных вiдах прадукцыi ў 5-7 разоў. Бульбы, напрыклад, летась вырасцiлi больш за 2500 тон, тады як у 2003 годзе было сабрана толькi 677. Работнiкi не ўтайваюць, што працуюць напружана, але i эфектыўна. Старшыня гаспадаркi Анатоль Уласевiч упэўнены, што людзей трэба заахвочваць, лепш за ўсё матэрыяльна. А вось каб мець грошы, аднаго энтузiязму недастаткова.

Крэдыты на развiццё

Каб банк прадаставiў сельскагаспадарчаму кааператыву крэдыт, спачатку патрэбен бiзнэс-план: дзеля чаго пазычаюцца грошы, куды яны пойдуць, якая прадукцыя i колькi ў вынiку будзе выраблена. У першы год гаспадарцы прадаставiлi каля ста мiльёнаў рублёў. У патрэбны час «Цiмiразеўскi» вярнуў усю суму разам з працэнтамi. На сёння крэдыты пад вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыi, далейшае развiццё банкi прадастаўляюць СВК без сумненняў — таму што бачаць добрыя вынiкi:

— Спачатку трэба проста «загрузiць» сябе працай — падлiчыць, куды i што можна прадаць, якую галiну вытворчасцi ўзбуйнiць, у якой прадукцыi ёсць запатрабаванасць. I, адпаведна, пасля гэтага пачынаць дзейнiчаць, — кажа старшыня СВК Анатоль Уласевiч. — Уборачная пачынаецца, i ў гэтым годзе мяркуем сабраць у сярэднiм не менш за 70 цэнтнераў збожжа з гектара.

Навука — без яе нiяк

Вырасцiць добры ўраджай рапсу, цукровых буракоў, бульбы, ячменю, пшанiцы немагчыма без якаснага насення. Гаспадарка падтрымлiвае сувязi з навукова-даследчымi сельскагаспадарчымi iнстытутамi i лабараторыямi краiны. Таму на доследных участках вырошчваюць элiтнае насенне, па 5—6 гатункаў кожнай культуры.

— У нашай гаспадарцы ва ўсе часы ўраджай быў добры. Але павысiць яго якасць, аб’ёмы вытворчасцi — вось гэта нялёгкая работа. Раней не было разнастайнага насення, вырошчвалi «па-старому». Потым жа прыйшло разуменне, што без навукi поспехаў не дасягнуць, — працягвае Анатоль Уласевiч, — гэта, дарэчы, i немалых грошай каштуе. Аднак прыбытак перавышае выдаткi.

У жывёлагадоўлi было вырашана зрабiць тое ж самае. Генетычны адбор жывёлы праходзiць згодна з усiмi стандартамi. Затое за апошнi год гаспадарка прадала дзяржаве каля сямi з паловай тысяч тон малака, павялiчыла вытворчасць мяса з 328 да 563 тон.

Вучыцца, вучыцца i яшчэ раз вучыцца

Страты падчас уборачнай i пасяўной вырашана было звесцi да мiнiмуму. Тэхналогii набылi часткова замежнай вытворчасцi — дванаццаць нямецкiх трактароў, камбайны. Канешне ж, давялося перавучваць механiзатараў, аграномаў. З гэтага часу i павялося, што вучобу некалькi разоў у год праходзiць увесь калектыў. Працэс iшоў цяжкавата, хтосьцi з былога калектыву знайшоў сабе новае месца, у iншай гаспадарцы раёна. Але большасць засталася i працуе па сёння.

«Поспехi залежаць ад людзей, — упэўнены старшыня СВК «Цiмiразеўскi», — таму iм трэба плацiць добрую зарплату, i тады ахвота працаваць прыйдзе».

Вучыцца трэба не толькi «як рабiць», але i «што рабiць». У гаспадарцы пастаянна шукаюць новыя галiны вытворчасцi, шляхi атрымання прыбытку. Напрыклад, пачалi разводзiць коней — пакуль што гужавых, для транспарцiроўкi грузаў. Дапамагаюць гэтыя конi i на прыватных гаспадарках, асаблiва калi трэба садзiць i ўбiраць бульбу.

— Гэты вiд перавозкi дагэтуль запатрабаваны. Летась мы перавезлi на конях каля 30 000 тон грузаў, i столькi ж — на аўтатранспарце. Конь вельмi непераборлiвы, i таму ўтрыманне яго каштуе нязначную суму, — кажа Анатоль Уласевiч.

Зараз у гаспадарцы 360 коней. А ў будучым плануецца разводзiць коней для беларускiх спартсменаў.

У 2007 годзе павiнен з’явiцца аграгарадок. Сёлета гаспадарка пабудавала дзесяць домiкаў, столькi ж будзе ўзведзена яшчэ праз год. У iх засяляюцца механiзатары, заатэхнiкi, маладыя спецыялiсты, якiя прыехалi ў раён па размеркаванню. У вытворчы кааператыў прыязджаюць працаваць i з iншых рэгiёнаў — Магiлёўшчыны, Гомельшчыны. Адчыняецца новы магазiн, дзе будуць гандляваць прадукцыяй сваёй вытворчасцi — ячнымi крупамi, мукой з уласнага млына. Таму з iнфраструктурай асобых праблем няма. Гэта, дарэчы, не так проста зрабiць — на тэрыторыi вытворчага кааператыва пражываюць каля трох тысяч чалавек, i не толькi працаўнiкоў гаспадаркi, але i работнiкаў iншых прадпрыемстваў раёна.

Капыльскi раён—Мiнск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Мiншчыне з’яўляецца ўсё больш сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, да якiх далучаюцца адна цi дзве гаспадаркi. СВК «Цiмiразеўскi» яшчэ ў 2003
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика