Хроніка апошніх падзей
Беларусы вяртаюцца з Лiвана
Учора ранiцай самалётам ТУ-154 кампанii «Белавiя» ў Мiнск прыляцелi 172 грамадзянiны Беларусi, якiя былi эвакуiраваны з Лiвана. Большасць з iх сустракалi родныя. Пераважная большасць пасажыраў — гэта жанчны з Беларусi, якiя выйшлi замуж за лiванцаў. Сярод пасажыраў — 29 дзяцей, малодшаму з якiх, дарэчы, усяго два тыднi. Нягледзячы на бамбёжкi i артабстрэлы, мужы многiх жанчын засталiся ў Лiване, каб абаранiць свае дамы ад марадзёраў. Тым часам адносна мiрная перадышка ў баявых дзеяннях на тэрыторыi Лiвана, выклiканая хваляй эвакуацыi замежных грамадзян з ахопленай вайной краiны, заканчваецца. Як мяркуюць ваенныя аналiтыкi, наперадзе новы, яшчэ больш жорсткi вiток канфрантацыi. Авiяцыя Iзраiля нанесла ў пятнiцу ўжо каля 40 удараў па Бейруту, паведамляе амерыканская тэлекампанiя CNN. Удары нанесены па казармах лiванскай армii ў Джумхуры, у непасрэднай блiзкасцi ад прэзiдэнцкага палаца ў Баабдзе. Рэферэндум па незалежнасцi Прыднястроўя не будзе прызнаны? Арганiзацыя па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе заклiкала ўлады Прыднястроўя адмянiць назначаны на 17 верасня рэферэндум па незалежнасцi i вярнуцца за стол перамоў па ўрэгуляванню канфлiкту. Нагадаем, з iнiцыятывай правядзення рэферэндуму выступiў VI з’езд дэпутатаў усiх узроўняў непрызнанай рэспублiкi. На рэферэндум выносяцца два пытаннi — аб абвяшчэннi незалежнасцi з наступным далучэннем да Расii i аб уз’яднаннi з Малдовай. Як заявiў спiкер парламента Прыднястроўя Яўген Шаўчук, рашэнне еўрапейскiх чыноўнiкаў «прынята ў сувязi з цiскам з боку Малдовы». Прэзiдэнт Малдовы Уладзiмiр Варонiн яшчэ раней заяўляў, што вынiкi аб’яўленага рэферэндуму «не будуць мець нiякiх юрыдычных наступстваў». Прэзiдэнтам Бушам зноў зацiкавiлiся сатырыкi Нечаканы масаж, якi жартоўна зрабiў Джордж Буш канцлеру Германii Ангеле Меркель у час самiту «вялiкай васьмёркi» ў Санкт-Пецярбургу, выклiкаў непадробны iнтарэс у амерыканскiх сатырыкаў i гумарыстаў. Аб гэтым паведамляюць буйнешыя тэлекампанii — Эй-бi-сi, Эн-бi-сi i Сi-бi-эс, якiя паказалi ў сваiм тэлеэфiры пяцiсекундны вiдэазапiс «масажу». Вiдэазапiс, дарэчы, ужо некалькi дзён «гуляе» ў Iнтэрнэце, i па лiку праглядаў наблiжаецца да самых папулярных музычных вiдэаклiпаў у сусветнай «сетцы». Ядавiта назваўшы дзеяннi Буша прыкладам «дыпламатыi з прыкладаннем рук», Эй-бi-сi звяртае ўвагу на тое, як спадарыня Меркель, якая сядзiць за сталом i размаўляе з iтальянскiм прэм’ерам Продзi, уздрыгвае i пляскае рукамi, калi Буш, падышоўшы да яе ззаду, нечакана пачынае масiраваць ёй плечы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэферэндум па незалежнасцi Прыднястроўя не будзе прызнаны? |
|