Крынiца вiтамiнаў
У чарнiцах ёсць усё, што трэба нашаму арганiзму. Напрыклад, карацiну ў iх удвая больш, чым у малацэ. Дзякуючы iдэальным суадносiнам вiтамiнаў С, групы В, Р-вiтамiнаактыўных дубiльных рэчываў, магнiю, жалеза, медзi чарнiцы ўмацоўваюць нашы сасуды, забiваюць шкодныя бактэрыi. А фiтанцыды змагаюцца з дызентэрыйнай палачкай, стафiлакокамi, узбуджальнiкамi дыфтэрыi.
Свежыя чарнiцы i звараныя з iх кiсялi вельмi карысныя пры захворваннях страўнiкава-кiшачнага тракта. Дапамагаюць яны пры малакроўi, камянях у нырках, падагры, рэўматызме, скурных захворваннях. Яны здольныя панiжаць узровень цукру ў крывi, таму вельмi карысныя хворым на дыябет. Здаўна чарнiцы выкарыстоўвалi пры захворваннях печанi, а адварамi здробненых ягад лячылi апёкi, экзэму, псарыяз. ЛЯКАРСТВА ЛЁТЧЫКАЎ I КАСМАНАЎТАЎ Даўно вядома, што ягады чарнiц паляпшаюць зрок, забяспечваюць павелiчэнне поля зроку i памяншаюць стомленасць вачэй. Чарнiцы ўваходзяць у меню лётчыкаў i касманаўтаў. Справа ў тым, што яны садзейнiчаюць утварэнню святлоадчувальнага пiгменту вочнай сятчаткi. Дзякуючы яму вочы ўспрымаюць святло нават пры панiжаным асвятленнi i пры змяненнi iнтэнсiўнасцi святла. Аднак колькасць гэтага пiгменту памяншаецца ад дзеяння яркага святла, камп’ютарнага i тэлевiзiйнага экрана, таму чарнiцы рэкамендуецца ўключаць у свой рацыён людзям, прафесiя якiх патрабуе вялiкай зрокавай нагрузкi. Яны карысныя i тым, хто пакутуе ад вочных захворванняў (блiзарукасцi, дальназоркасцi, астыгматызму). Сёння чарнiцы — адзiн з самых папулярных сродкаў для паляпшэння зроку i прафiлактыкi вочных хвароб. ПАРАТУНАК АД СТАРАСЦI Праведзеныя даследаваннi паказалi: насычаная чарнiцамi дыета эфектыўная супраць такiх сiмптомаў старэння, як страта памяцi, мускульнай сiлы, зроку i парушэнне каардынацыi рухаў. У чым прычына унiкальных уласцiвасцяў чарнiц? Усiм нам добра вядома разбуральная роля свабодных радыкалаў — менавiта яны ўносяць рашаючы ўклад у старэнне арганiзма. Аднак антыаксiданты могуць вельмi эфектыўна змагацца са свабоднымi радыкаламi, а чарнiцы — самая багатая крынiца антыаксiдантаў. Экстракт чарнiц садзейнiчае павелiчэнню ў мозгу колькасцi дофамiну. Гэта злучэнне рэгулюе важныя працэсы ў мозгу, а чым маладзейшы мозг, якi рэгулюе ўсе вiды абмену ў арганiзме, тым маладзейшы сам арганiзм.
Адвар з ягад чарнiц прымяняюць для паласкання рота i горла пры ангiне i прастудзе. Для яго прыгатавання 1 ст. лыжку ягад залiце 2 шк. гарачай вады i ўпарце напалавiну, затым працадзiце, адцiснiце ягады ў адвар. Рабiце паласканнi 3—4 разы на дзень. Пры цукровым дыябеце i парушэннях зроку 2 ч. лыжкi ягад i лiсця чарнiц залiце 1 шк. кiпеню ў тэрмасе, настойвайце 2 гадзiны. Прымайце па 1/3 шк. 3 разы на дзень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чарнiцах ёсць усё, што трэба нашаму арганiзму
|
|