Шафа, у якой жыве холад
Колькасць харчовых атручэнняў улетку павялiчваецца, а ўсё таму, што мы, на думку медыкаў, не ўмеем правiльна захоўваць хатнiя прыпасы.
Зазiрнiце ў свой халадзiльнiк i адразу зразумееце, цi прытрымлiваецеся вы правiлаў асабiстай бяспекi. Па-першае, ён не павiнен быць перагружаны — калi ўсе палiцы застаўлены колькi мажлiва, у халадзiльнiку няма цыркуляцыi халоднага паветра. У вынiку прадукты псуюцца намнога хутчэй. Па-другое, усе мiскi, мiсачкi i кантэйнеры з сырой i варанай ежай павiнны быць абавязкова накрытыя накрыўкамi цi харчовай плёнкай. Так мiкробы не змогуць трапiць з аднаго вiду ежы на другi. Па-трэцяе, нiколi не стаўце ў халадзiльнiк гарачую ежу. Гэта шкодна i для халадзiльнiка, i для прадуктаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькасць харчовых атручэнняў улетку павялiчваецца, а ўсё таму, што мы, на думку медыкаў, не ўмеем правiльна захоўваць хатнiя прыпасы
|
|